From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт Нагор’я і Астравоў (англ.: University of the Highlands and Islands) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Інвернес у Шатландыі.
Гэта федэратыўны ўніверсітэт, які складаецца з іншых амаль самастойных акадэмічных устаноў, якімі з'яўляюцца 13 каледжаў і навукова-даследчых інстытутаў у горных раёнах і на астравах Шатландыі, якія забяспечваюць вышэйшую адукацыю і праводзяць даследаванні. Яго выканаўчы офіс знаходзіцца ў будынку былога Каралеўскага паўночнага лазарэта ў Інвернесе.
Універсітэт мае шэраг праграм бакалаўрыяту, аспірантуры і іншых даследчых праграм, большасць з якіх можна вывучаць у розных месцах па ўсім рэгіёне. На курсах бакалаўрыяту і аспірантуры навучаюцца каля 10 000 студэнтаў і 30 000 слухачоў курсаў дадатковай адукацыі. Ёсць 70 навучальных цэнтраў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.