![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/IPPNW_logo.svg/langbe-640px-IPPNW_logo.svg.png&w=640&q=50)
Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны (УСПЯВ) (англ.: International Physicians for the Prevention of Nuclear War) — міжнародны рух работнікаў аховы здароўя, дзейнасць якога накіравана на прадухіленне ядзернага канфлікту і заахвочванне ядзернага раззбраення. Арганізацыя заснавана ў снежні 1980 года амерыканскім прафесарам кардыялогіі Гарвардскага інстытута грамадскага здароўя Бернардам Лаўнам і савецкім доктарам медыцынскіх навук, дырэктарам Усесаюзнага кардыялагічнага навуковага цэнтра АМН СССР Яўгенам Чазавым. За сваю дзейнасць у 1984 годзе арганізацыя адзначана прэміяй ЮНЕСКА, а ў 1985 годзе ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру за заслугі ў інфармаванні грамадскасці і схіленне свядомасці чалавецтва на карысць міру. У сярэдзіне 1980-х гадоў колькасць членаў УСПЯВ налічвала каля 145 000 чалавек, а да пачатку 1990-х у рух уваходзіла ўжо каля 200 000 чалавек з больш за 60 краін свету. У 2007 годзе арганізацыяй была пачатая кампанія, накіраваная на знішчэнне ядзернай зброі.
Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | міжнародная недзяржаўная арганізацыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1980 |
Член у | |
Узнагароды | |
ippnw.org (англ.) | |
![]() |