ФК Вест Бромвіч Альбіён
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вест Бромвіч Альбіён» (англ.: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Уэст-Бромідж. Клуб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клуб заваёўваў Кубак Англіі па футболе. У сезоне 2008/09 у Прэм’ер-лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіёншып, але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезона 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).
Вест Бромвіч Альбіён | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | West Bromwich Albion Football Club | |||
Мянушкі | Albion, The Baggies, The Throstles, West Brom | |||
Заснаваны | 1878 | |||
Горад | Уэст-Бромідж, Англія | |||
Стадыён |
Гоўтарнз Умяшчальнасць: 26 852 |
|||
Уладальнік | Гуачуань Лай[d] | |||
Прэзідэнт | Лі Піюэ[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2022/23 | 9 месца | |||
Сайт | wba.co.uk (англ.) | |||
|
Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагоддзя. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.
Прынцыповымі супернікамі каманды з’яўляюцца некаторыя клубы з Мідлендса: традыцыйным супернікам «Вест Бромвіча» быў клуб «Астан Віла», аднак у апошні час іх асноўным супернікам па дэрбі з’яўляецца «Вулверхэмптан Уондэрэрс».