ФК Крыстал Пэлас
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Крыстал Пэлас» (англ.: Crystal Palace) — англійскі футбольны клуб з горада Лондан. Заснаваны ў 1905 годзе. Фіналіст Кубка Англіі (1990). Свае хатнія гульні каманда праводзіць на стадыёне «Селхерст Парк», дзе яна базуецца з 1924 года. Стадыён здольны змясціць 26 309 чалавек.
Крыстал Пэлас | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Crystal Palace Football Club | |||
Заснаваны | 10 верасня 1905 | |||
Горад | Лондан, Англія | |||
Стадыён |
Селхерст Парк Умяшчальнасць: 25 436 |
|||
Уладальнік | Стыў Пэрыш[d], Джош Харыс[d][1] і Дэвід Блітцэр[d][1] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 11 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб быў сфарміраваны ў 1905 годзе працаўнікамі Крыштальнага палаца. Клуб дасягнуў вышэйшага дывізіёна англійскага футболу ў сезоне 1969/70, а яго першым буйным фіналам быў фінал Кубка Англіі ў 1990 годзе. Клуб зведваў вылет з вышэйшага дывізіёна ў 1973 годзе і яшчэ раз у наступным сезоне ўжо ў трэці дывізіён. Такім чынам клуб гуляў у трэцім дывізіёне з сезона 1974/75, перш чым здолеў вярнуцца ў другі дывізіён па выніках сезона 1979/80.
Апошні паспяховы перыяд «Крыстал Пэлас» пачаўся ў сезоне 1988/89, калі клуб заняў трэці радок у другім дывізіёне і прабіўся, такім чынам, у першы дывізіён. У 1990 годзе клуб дасягнуў фіналу Кубка Англіі, дзе, аднак, саступіў з мінімальным лікам «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама заняў 3 месца ў першым дывізіёне ў сезоне 1990/1991. «Крыстал Пэлас» стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, але вылецеў па выніках першага сезона новастворанага спаборніцтва. Ад гэтага часу клубе некалькі разоў трапляў і вылятаў з вышэйшага дывізіёна. Апошні вылет датуецца сезонам 2004/05.
Галоўным супернікам «Крыстал Пэлас» з’яўляецца клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[2], не зважаючы на тое, што маецца таксама суперніцтва з іншымі камандамі паўднёвага Лондана, як «Мілуал» і «Чарльтан Атлетык». Клуб двойчы зведваў вонкавы фінансавы кантроль, з-за фінансавых праблем, спачатку ў 1998 годзе, які скончылася ў 2000 годзе з купляй клуба Сайманам Джорданам. Яго кіраўніцтва скончылася ў 2010 годзе, што зноў прывяло да вонкавага ўмяшання.