ФК Тотэнхэм Хотспур
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тотэнхэм Хотспур» (англ.: Tottenham Hotspur FC) — англійскі футбольны клуб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лондана. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснавання клуба — 1882 год. Дэвіз клуба — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).
Тотэнхэм Хотспур | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Tottenham Hotspur Football Club | |||
Мянушкі | Шпоры, Лілова-белыя | |||
Заснаваны | 1882 | |||
Горад | Лондан, Англія | |||
Стадыён |
Тотэнхэм Хотспур Умяшчальнасць: 62 062 |
|||
Уладальнік | ENIC Group[d] | |||
Прэзідэнт | Дэніел Леві[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 8 месца | |||
Сайт | tottenhamhotspur.com (англ.) (кар.) | |||
|
«Тотэнхэм Хотспур» першым у XX стагоддзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы і чэмпіянат, і Кубак Англіі ў сезоне 1960/61. У 1963 годзе «шпоры» сталі першым брытанскім клубам, які стаў уладальнікам еўрапейскага кубка, як Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафеяў: двойчы Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Кубак УЕФА ў сезоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клуб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» з лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнхэм» атрымлівае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».
«Тотэнхэм» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсеналам»: матчы паміж гэтымі дзвюма камандамі называюць «Паўночналонданскім дэрбі».