From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарфоравая мануфактура Чэлсі — першая істотная фарфоравая мануфактура ў Англіі. Узнікла прыкладна ў 1743-45 гадах[1], першыя вырабы выйшлі ў 1745.
Дакументаў таго часу захавалася вельмі мала. Вядома, што яе дырэктарам быў ювелір Нікалас Спрымант. Першыя наборы сталовага посуду, выпушчаныя да 1750 года, былі вельмі шыкоўна аздобленыя і ствараліся на ўзор мейсенскага фарфору і сярэбраных прататыпаў, такіх як салонкі ў форме рэалістычных ракавінаў. З 1760 годзе за ўзор прадукцыі усё часцей прымаецца сеўрскі фарфор.
У 1769 мануфактуру набыў Уільям Дасберы, уладальнік фарфоравай фабрыкі Дэрбі, і ў гэты перыяд прадукцыя абодвух фабрык не адрознівалася. «Чэлсійска-дэрбскі перыяд» працягваўся да 1784 года, пасля гэтага мануфактура Чэлсі была разабрана, а яе ліцейныя формы, узоры, супрацоўнікі і мастакі перавезеныя ў Дэрбі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.