Мануфактура

прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia

Мануфактура
Remove ads

Мануфакту́рапрадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ручной рамеснай тэхніцы, якое паклала пачатак капіталістычнай вытворчасці. Узніклі ў Заходняй Еўропе ў XVI стагоддзі, пераважалі да канца XVIII стагоддзя.

Thumb
Суконная мануфактура ў Дуброўне.

Гісторыя ўзнікнення

Мануфактуры ўпершыню ўзніклі ў XIV стагоддзі ў гарадах Італіі, пазней распаўсюдзіліся на тэрыторыю Англіі, Нідэрландаў і Францыі. У Фларэнцыі працавалі ткацкія і сукнаробчыя мануфактуры, у Венецыі і Генуісуднабудаўнічыя верфі. Мануфактуры былі вольныя ад цэхавых абмежаванняў і рэгламентаў.

Узнікненне мануфактур адбывалася дзвюма шляхамі: аб’яднаннем у адной майстэрні рамеснікаў розных спецыяльнасцяў, дзякуючы чаму прадукт да яго канчатковага вырабу апрацоўваўся ў адным месцы ці аб’яднаннем у агульнай майстэрні рамеснікаў адной і той жа спецыяльнасці, кожны з якіх выконваў бесперапынна адну і тую ж асобную аперацыю.

Галоўныя адрозненні мануфактур ад рамесных майстэрняў заключаліся ў іх памерах, дзе адначасова маглі працаваць сотні чалавек, а таксама ў дакаладным падзеле працы. Дзякуючы гэтаму, выпуск прадукцыі на мануфактуры павялічваўся ў некалькі разоў у параўнанні з рамеснай майстэрняй[1].

Remove ads

Мануфактуры ў Вялікім Княстве Літоўскім

Першыя мануфактуры ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явіліся ў 1720-я—1730-я гады па ініцыятыве Ганны Кацярыны Радзівіл. Імі з’яўляліся прадпрыемствы па вырабе шкла (гуты), заснаваныя ў Налібаках і Урэччы. Для арганізацыі прадпрыемстваў былі запрошаны нямецкія майстры, якія былі павінны наладзіць вытворчасць і навучыць працаўнікоў, якія збольшага з’яўляліся мясцовымі сялянамі[1].

На думку некаторых навукоўцаў, першай беларускай мануфактурай была Урэцкая гута, заснаваная ў 1737 ці 1732 годзе. Яна з’яўлялася першым і самым буйным прадпрыемствам у Рэчы Паспалітай па вырабе люстэрак. Мануфаткура вырабляла таксама аконнае шкло, крыштальныя люстры, падсвечнікі, посуд і іншае[2].

Да адной з найстарэйшых беларускіх мануфактур даследчыкі адносяць і Налібацкую гуту, узведзеную, паводле некаторых крыніц, у 1717 г. На ёй вырабляліся люстэркі, люстры, посуд, варылася рэдкае рубінавае шкло, афарбаване золатам, гравіраванае і ўпрыгожанае малюнкамі[2].

У Нясвіжы ў 1752 годзе Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька адкрыў першую суконную мануфактуру па вырабе ваўняных тканін. Прадпрыемства размяшчалася ў пяці драўляных будынках, штат працоўных складаўся з 60 чалавек — пераважна, прыгонных сялян. Працоўны дзень доўжыўся 14–15 гадзін, а за нявыхад на працу людзі падвяргаліся пакаранням[3].

Да найбольш славутых адносілася Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, дзе вырабляліся знакамітыя паясы. Акрамя гэтага, на ёй ткаліся дываны, габелены, пакрывалы і стужкі, упрыгожаныя беларускімі народнымі ўзорамі і арнаментамі.

Увогуле, у XVIII стагоддзі Радзівіламі ў сваіх уладаннях было заснавана больш за 20 мануфактур рознай накіраванасці: металургічных, шпалерных, лесапільных, цагляных і іншых. Узнікненне большасці з іх абумоўлівалася неабходнасцю забеспячэння ўласных патрэбаў, а таксама падтрымкай войска. Тым не менш, ужо ў сярэдзіне стагоддзя пачалі ўзнікаць мануфактуры іншых магнатаў[2].

Падскарбі вялікі літоўскі Ян Міхал Салагуб у 1740-х гадах адкрыў буйную шкляную мануфактуру ў мястэчку Ілья Менскага павета, а ў мястэчку Вішнева Ашмянскага павета Храптовічамі была пабудавана вялікая металургічная мануфактура, дзе ў 1790 годзе пачала працаваць першая беларуская доменная печ.

З 1765 года адной з ключавых постацяў у развіцці мануфактурнай прамысловасці з’яўляўся Антоні Тызенгаўз, па ініцыятыве якога да 1780 года ў Гродне, Брэсце і Паставах пачалі працу 22 мануфактуры. Аднак, у сувязі з загадам караля аб адхіленні Тызенгаўза ад кіравання прадпрыемствамі, амаль усе гродзенскія мануфактуры спынілі вытворчасць да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай[2].

Remove ads

Спіс колішніх мануфактур на тэрыторыі Беларусі

Больш інфармацыі Назва, Месцазнаходжанне ...
Remove ads

Зноскі

  1. Смалянчук А. Ф.. Гiсторыя Беларусі канца XVIII—пачатку XX ст. Хрэстаматыя . Pawet.net (7 снежня 2009). Праверана 15.06.2019.
  2. Мануфактурное производство в Беларуси (руск.) (29 сакавіка 2012). Праверана 15.06.2019.
  3. Возникновение мануфактур на территории Беларуси. (руск.)(недаступная спасылка). Gistoryja.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 15.06.2019.
  4. Прамысловасць Клімавіцкага раёна (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16.06.2019.
  5. Асінаўская шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  6. Бабруйскія цагельныя мануфактуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2. -Мн., 1996. — С.193.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  8. М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1988. — ISSN 0131-2669. С.28,29.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  10. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
  11. Малаплотніцкая шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 10.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads