Фінляндская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінля́ндская Сацыялісты́чная Рабочая Рэспу́бліка (фінск.: Suomen sosialistinen työväentasavalta, шведск.: Finlands socialistiska arbetarrepublik) — кароткатэрміновае сацыялістычнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Фінляндыі. Створанае падчас грамадзянскай вайны ў Фінляндыі, абвешчаная 29 студзеня 1918 года Саветам народных упаўнаважаных Фінляндыі, пасля сацыялістычнай рэвалюцыі 26 студзеня 1918 года ў Фінлядыі. Найбольш распаўсюджаная назва — Чырвоная Фінляндыя. Назва ФСПР была прапанавана Уладзімірам Леніным падчас перамоў аб фінска-расійскім Чырвоным дагаворы 1 сакавіка 1918 года.
Гістарычная дзяржава | |||||
Фінляндская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
фінск.: Suomen sosialistinen työväentasavalta | |||||
|
|||||
Гімн: Інтэрнацыянал | |||||
|
|||||
1918 — 1918
|
|||||
Сталіца | Хельсінкі | ||||
Мова(ы) | фінская | ||||
Грашовая адзінка | Finnish markka[d] | ||||
Форма кіравання | сацыялістычная дзяржава і Савецкая рэспубліка | ||||
Кіраўнік Рады народных упаўнаважаных Фінляндыі |
|||||
• | Кулерва Манер | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праект канстытуцыі Сацыялістычнай Рэспублікі быў напісаны Ота Віле Куўсіненам, які пазней быў таксама заснавальнікам Фінляндскай Дэмакратычнай Рэспублікі, прасавецкай марыянетачнай дзяржавы часоў Другой сусветнай вайны
Рэвалюцыя была ініцыявана Сацыял-дэмакратычнай партыяй Фінляндыі. Новая дзяржава падпісала дагавор аб дружбе з Савецкай Расіяй 1 сакавіка 1918 года ў Петраградзе.
Праграма і праект Канстытуцыі Сацыялістычнай Рэспублікі, напісаны Ота Віле Куўсіненам пад уплывам ідэй сацыялізму, быў у цэлым ліберальным і быў напісаны з уплывам Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў, і канстытуцыі Швейцарскай Канфедэрацыі. Вядучай мэтай былі сацыяльныя рэформы, сродкам для дасягнення гэтай мэты была абвешчана парламенцкая дэмакратыя на аснове прынцыпу суверэнітэту народа і нацыянальнага самавызначэння. Ідэй марксізму пра дыктатуру пралетарыяту не было ў праграме, нягледзячы на зацікаўленасць у гэтым некаторых фінскіх сацыял-дэмакратаў. Фінская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка аднак была падтрымана Савецкай Расіяй, якая таксама падтрымлівала камуністычныя рэжымы ў Венгрыі і Баварыі.
Фінскія сацыялісты на пачатак вайны амаль цалкам кантралявалі прамысловы поўдзень краіны, у той час як белагвардзейцы кантралявалі паўночныя маланаселеныя тэрыторыі. Інтэрвенцыя Германскай імперыі прымусіла Чырвоную гвардыю ў значнай ступені залежаць ад ваеннай і эканамічнай дапамогі Савецкай Расіі, аднак яна была занадта малая і нестабільная з-за грамадзянскай вайны ў Расіі. Грамадзянская вайна ў Фінляндыі скончылася паражэннем фінскіх чырвонагвардзейцаў і ФСПР 5 мая 1918 года. Дзясяткі тысяч сацыял-дэмакратаў сталі ахвярамі белага тэрору, астатнія перайшлі ў падполле або беглі ў Расію.