![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Flag_of_Finland.svg/langbe-640px-Flag_of_Finland.svg.png&w=640&q=50)
Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка (фінск.: Suomen kansanvaltainen tasavalta) — марыянеткавая дзяржава, якая існавала падчас Зімняй вайны 1939—1940 на акупаванай савецкімі войскамі тэрыторыі Карэльскага перашыйка. Планавалася, што ФДР зойме ўсю тэрыторыю Фінляндыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Terijokipakten.jpg/640px-Terijokipakten.jpg)
Марыянеткавая дзяржава СССР | |||||
Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Suomen kansanvaltainen tasavalta | |||||
|
|||||
![]() |
|||||
1939 — 1940
|
|||||
Сталіца |
Тэрыёкі (месца знаходжання Урада) Хельсінкі (абвешчана) |
||||
Форма кіравання | Сацыялістычная рэспубліка | ||||
Старшыня Народнага Урада | |||||
• 1939 – 1940 | Ота Куўсінен | ||||
![]() |
Паводле ТАСС, рэспубліка была абвешчана 1 снежня 1939 у горадзе Тэрыёкі, першым з захопленых чырвонаармейцамі, ад імя Народнага Урада, што склаўся з фінскіх камуністаў, якія бяглі ў Савецкі Саюз пасля грамадзянскай вайны на чале з Ота Куўсіненам.[1] Урад Куўсінена не быў прызнаны нікім, акрамя сацыялістычных краін: СССР, Манголіі і Тувы. Таксама падтрымку ФДР выказалі некаторыя дзеячы левага руху ў свеце: Джавахарлал Неру, Джон Стэйнбек і Джордж Бернард Шоу — і нямецкія СМІ (згодна з падзелам сфер уплыву паводле пакта Молатава — Рыбентропа). Сацыялістычная Фінляндыя не была падтрымана і фінскімі рабочымі.
Ужо 2 снежня Куўсінен і старшыня СНК СССР Молатаў падпісалі Дагавор аб узаемадапамозе і дружбе ФДР і СССР, які задавальняў усе ранейшыя тэрытарыяльныя патрабаванні Савецкага Саюза: Карэльскі перашыек, продаж астравоў у Фінскім заліве, арэнда Ханка — у абмен на перадачу Фінляндыі часткі Савецкай Карэліі і кампенсацыю грашыма. У Лізе Нацый прадстаўнікі СССР аб'явілі, што стары фінскі ўрад пакінуў краіну і адзіным легітымным органам, з якім будуць весціся перамовы, з'яўляецца Тэрыёкскі ўрад.
Аднак з-за няўдалага для СССР ходу вайны ФДР не стала сапраўднай уладай у краіне. Савецка-фінскі мірны дагавор 12 сакавіка 1940 увогуле не прадугледжваў яе захаванне. У той жа дзень анексаваныя ў Фінляндыі тэрыторыі былі аб'яднаны з Карэльскай АССР у Карэла-Фінскую ССР, а 29 сакавіка Вячаслаў Молатаў абвясціў канчатковы роспуск урада Куўсінена. Сам былы прэм'ер-міністр ФДР заняў пасаду фармальнага кіраўніка, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета новай Карэла-Фінскай Рэспублікі, на якой заставаўся да ліквідацыі КФССР ў 1956.