адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хажо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хажова.
Хажоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Хажова |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 10 чэрвеня 1965 |
Дата скасавання | 11 верасня 1959 |
Насельніцтва (2019) | 2 375 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222330 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хажэўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хажэва. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Насілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вытрапаўшчына, Вязавец, Каледзіно, Куклаўшчына, Мянюткі, Разводава, Цюрлі)[1]. 11 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цюрлеўскага сельсавета[2].
10 чэрвеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасаваны хутар Аўчарнік[3]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, а цэнтр — у Хажова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) і частка Цюрлёўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1376 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 4,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2375 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.