Цюрлёўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цюрлё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Цюрлі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Насілаўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Насілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Вялікасельскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бушавіца, Вялікае Сяло, Гаравіны, Зарэчча, Лісава, Мыслевічы, Рагазы, Цівідаўка і Шнуры), з Хажэўскага сельсавета — 7 населеных пунктаў (Вытрапаўшчына, Вязавец, Каледзіно, Куклаўшчына, Мянюткі, Разводава, Цюрлі), цэнтр перанесены ў вёску Цюрлі, сельсавет перайменаваны ў Цюрлеўскі сельсавет[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хажэўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета (15 населеных пунктаў: Аўчарнік, Брохаўшчына, Брускаўшчына, Бяртошкі, Гай, Драні, Жарлакі, Ізабеліна, Капачы, Кулёўшчына, Лелы, Маліноўшчына, Мойсічы, Слабодка і Хажова) зноў утвораны Хажоўскі сельсавет[3]. У 1974 годзе скасавана вёска Агароднікі[4]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Цюрлёўскі. 28 мая 2013 года ў склад Хажоўскага сельсавета перададзены вёскі Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы, у склад Мясоцкага сельсавета — вёска Шнуры[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 4768 чалавек[6], з іх 92,7 % — беларусы, 5,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 4008 чалавек[8].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads