From Wikipedia, the free encyclopedia
Шавекінскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Шавекі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, за 1,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Куксы (цяпер не існуе, увайшла у склад Шавек), за 2,5 км на захад ад вёскі Ставіца, на заходнім схіле невялікага марэннага ўзгорка.
Шавекінскі валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, вёска Шавекі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 65 м2 |
Плошча помніка прыроды складае 6 м². Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 65 м². Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка з’яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метраў ад краю самога помніка.
Валун чырвона-бурага граніту, дробназярністага з уключэннямі крышталёў ружовага палявога шпату, рагавой падманкі, шэрага кварцу. Прынесены падчас паазерскага абледзянення з Аландскіх астравоў. На верхняй паверхні валуна ёсць характэрнае штучнае паглыбленне, якое сведчыць пра яго ранейшае культавае значэнне.
На паверхні Шавекінскага валуна ёсць сляды куль, снарадаў і гранат.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.