![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Elmore_Leonard.jpg/640px-Elmore_Leonard.jpg&w=640&q=50)
Элмар Леанард
From Wikipedia, the free encyclopedia
Элмар Джон Леанард-малодшы (англ.: Elmore John Leonard, 11 кастрычніка 1925, Новы Арлеан — 20 жніўня 2013, Дэтройт) — амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст, майстар крымінальнай літаратуры і вестэрнаў, творы якога адрозніваліся энергічнымі дыялогамі, персанажамі-няўдачнікамі і лаканічным гумарам.[6] У прэсе часта называўся «адным з найвялікшых» і «найбольш пазнавальных» амерыканскіх крымінальных пісьменнікаў у гісторыі.[7][8]
Элмар Леанард | |
---|---|
англ.: Elmore John Leonard | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Elmore John Leonard Jr. |
Псеўданімы | «Галандзец» |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1925(1925-10-11)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 2013(2013-08-20)[5][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1953 — 2005 |
Кірунак | лірыка |
Жанр | дэтэктыў, вестэрн |
Прэміі |
прэмія Марціна Бека[d] (1985) Hammett Prize[d] (1991) Michigan Author Award[d] (1996) Дыяментавы кінжал Карцье[d] (2006) Owen Wister Award[d] (2009) The Grand Master[d] (1992) |
www.elmoreleonard.com | |
![]() |
Многія раманы і апавяданні Леанарда былі экранізаваныя. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца «Кантракт з малым», «Джэкі Браўн», а таксама «Цягнік на Юму». У 2010 годзе на сусветныя тэлеэкраны выйшаў серыял «Правасуддзе», заснаваны на некалькіх творах Леанарда.