From Wikipedia, the free encyclopedia
Эміль Верха́рн (фр.: Émile Verhaeren; 21.5.1855, Сент-Аман, каля г. Антверпен, Бельгія — 27.11.1916) — бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на французскай мове.
Эміль Верхарн | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Émile Adolphe Gustave Verhaeren |
Дата нараджэння | 21 мая 1855[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1916[4][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marthe Massin[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, драматург |
Гады творчасці | 1875[7] — 1916[7] |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Скончыў езуіцкі калегіум і юрыдычны факульэт Брусельскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Маладая Бельгія» (1881).
Аўтар паэтычных зборнікаў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (1904—11), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), мастацкіх біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываеннай публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915).
У паэзіі Э. Верхарна адчувальны уплыў творчасці У. Уітмена і французскіх сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М. Багдановіча, які пераклаў на беларускую мову верш «Паўстанне». Творы Э. Верхарна перакладаў на беларускую мову Л. Баршчэўскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.