From Wikipedia, the free encyclopedia
Юозас Ва́йчкус (літ.: Juozas Vaičkus; 16 красавіка 1885, в. Застаўчэй , Мажэйкейскі раён, Літва — 7 красавіка 1935) - літоўскі тэатральны дзеяч; адзін з заснавальнікаў літоўскага прафесійнага тэатра.
Юозас Вайчкус | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1935[1] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Morta Vaičkienė[d] |
Прафесія | кінарэжысёр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1905 стварыў вандроўную аматарскую трупу (з 1911 Вандроўны тэатр Вайчкуса), з якой гастраліраваў па Літве. У час вучобы ў студыі Александрынскага тэатра ў Петраградзе стварыў там у 1916 годзе Літоўскую драматычную студыю, якая стала першым прафесійным тэатрам. У Вільнюсе, Каўнасе ставіў п'есы П. Вайчунаса, Ю. Жэмайтэ, Л. Талстога, А. Чэхава, Г. Ібсена. З 1920 года рэжысёр Драматычнага тэатра Таварыства творцаў літоўскага мастацтва (з 1922 Дзяржаўны тэатр), дзе паставіў «Агні Іванавай ночы» Г. Зудэрмана, «Карэн Борнеман» Я. Бергстрэма. У 1923—1932 гадах жыў у ЗША. У 1932 годзе стварыў у Каўнасе студыю кіно і тэатра, таварыства «Ліетфільм».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.