літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Юо́зас Анта́на Тала́т-Кялпша́ (літ.: Juozas Tallat-Kelpša; 1 студзеня 1889, в. Калнуяй, Расіенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Расяйнейскі раён, Літва — 5 лютага 1949) — літоўскі кампазітар , дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1948).
Юозас Талат-Кялпша | |
---|---|
літ.: Juozas Tallat-Kelpša | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 (13) студзеня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1949 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музычны педагог |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1916 годзе Петраградскую кансерваторыю. З 1920 года выкладаў у музычным вучылішчы, з 1933 года — у Каўнаскай кансерваторыі. Адначасова з 1920 года адзін з арганізатараў, разам з К. Пятраўскасам, і дырыжор Каўнаскага опернага тэатра. З 1948 года прафесар Каўнаскай кансерваторыі.
Памёр 5 лютага 1949 года ў Вільнюсе. Пахаваны на могілках Роса.
Адзін з пачынальнікаў літоўскага раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, творы для аркестра, камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літоўскіх і беларускіх народных песень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.