From Wikipedia, the free encyclopedia
Яжовiк каралападобны (Hericium coralloides) — від базідыяльных грыбоў.
Яжовік каралападобны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Hericium coralloides (Scop.) Pers., 1794 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Вожычнік караляваты, сямірога, барада, баран[1], дуплянка, булаўніца, капусыр[2], баранеча галава[3].
Пладовае цела грыба шматразова (да 8 парадкаў) каралападобна разгалінаванае, у абрысах набліжаецца да сферычнага ці паўсферычнага, 12—30 см у папярочніку, на кароткай ножкападобнай аснове, пругка-мясістае ці з кудзелістай мякаццю, бялёсае ці жаўтаватае. Галіны ўсаджаны большай часткай накіраванымі ўніз і сабранымі ў рады шылападобнымі шыпамі даўжынёй 1—9 мм. Гіфы з рэдкімі спражкамі. Базідыі булавападобныя, памерам 16—25 на 3,3—5,0 мкм. Споры шырокаэліпсападобныя ці яйкападобныя, амаль бясколерныя, гладкія ці шурпатыя, 2,5—5,5 на 2—4,5 мкм, з патоўшчанай абалонкай.
Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія, Аўстралія. На тэрыторыі Беларусі вядомы ў 14 лакалітэтах. Сустракаецца пераважна ў дубовых лясах, а таксама ў ельніках і хвойніках з бярозай. Пладовыя целы фарміруюцца ў чэрвені — верасні.
Расце і ўтварае пладовыя целы на буйнай валежнай драўніне і сухастойных ствалах, буйных галінах, пнях, часам у дуплах. Сапратроф на лісцевых пародах, пераважна вольсе чорнай і відах бяроз, радзей на піхце белай, клёне платанападобным, грабе звычайным, ясені звычайным, дубе скальным і дубе звычайным.
Грыб выклікае белую гніль драўніны.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ахоўваецца ў Літве, Латвіі, Расійскай Федэрацыі і Польшчы.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.