адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́мніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ямнае.
Ямніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ямнае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 940 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ямнінскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Ямнае. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клятное, сельсавет перайменаваны ў Клятнянскі сельсавет[1][2]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ямнае, 16 ліпеня 1954 года — вернуты ў вёску Клятное[3]. 11 красавіка 1960 года Дунайкоўскі, Мокраўскі і Клятнянскі сельсаветы аб’яднаны ў Ямніцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ямніца, у склад Верхнятошчыцкага сельсавета перададзены вёскі Дзедава і Хамічы[4]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Мокраўскі сельсавет (18 населеных пунктаў: Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар)[5]. 10 студзеня 1969 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дунайкоўскі сельсавет. 19 жніўня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дунайкоўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 697 чалавек[7], з іх 94,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 940 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.