Верхнятошчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Верхнято́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Верхняя Тошчыца.

Хуткія факты Верхнятошчыцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Краснабярэжскага і Ніжнятошчыцкага сельсаветаў[1]. 30 мая 1958 года ў склад Дунайкоўскага сельсавета перададзена вёска Дзедава[2]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Ямніцкага сельсавета перададзены вёскі Дзедава і Хамічы[3], якія ў 1986 годзе перададзены ў склад Дунайкоўскага сельсавета[4]. 23 снежня 2009 года цэнтр перанесены ў вёску Ніжняя Тошчыца, сельсавет перайменаваны ў Ніжнятошчыцкі[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 917 чалавек[6], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка і 23 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай СРР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 17 верасня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads