1989 — пяты студыйны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 27 кастрычніка 2014 пад лэйблам Big Machine. Свіфт прадставіла будучую пласцінку як свой «першы задакументаваны афіцыйны поп-альбом», які прадставіў новы музычны стыль, які адрозніваецца ад ранніх работ выканаўцы ў жанры кантры. Дыск дэбютаваў на першым месцы ў Billboard 200 з тыднёвымі продажамі ў 1,2 мільёна копій, ўшто дапамагло яму адразу ж усталяваць некалькі рэкордаў у чартах Billboard. Свіфт стала першым выканаўцам у гісторыі, які тры разы запар прадаў звыш мільёна асобнікаў свайго альбома за дэбютны тыдзень продажаў. «1989» правёў 24 тыдні запар у лепшай пяцёрцы чарта Billboard 200. Да лютага 2016 тыраж пласцінкі склаў 5,750,000 копій у ЗША.[1] У Канадзе альбом дэбютаваў на першым месцы ў Canadian Albums Chart з накладам у 107 000 копій.[2] У другі тыдзень альбом застаўся на першым месцы з тыражом 37 000 копій.[3] Па выніках года альбом стаў у Канадзе бэстсэлерам года з накладам у 314,000 копій.[4] У Вялікабрытаніі «1989» з тыражом у 90 000 копій у першы тыдзень адразу стаў № 1 у UK Top Chart. Агульнасусветны наклад дыска склаў больш за 8,6 млн копій[5][6], з якіх 6 мільёнаў было прададзена ў 2014 годзе.[7]
Хуткія факты студыйны альбом Тэйлар Свіфт, Дата выпуску ...
1989 |
---|
|
студыйны альбом Тэйлар Свіфт |
Дата выпуску |
27 кастрычніка 2014 |
Запісаны |
2013-2014 |
Жанр |
поп, данс-поп, сінці-поп |
Працягласць |
48:41 |
Прадзюсар |
Макс Марцін, Шэлбак, Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Алі Пайамі, Імоджан Хіп, Грэг Курціс, Матмэн & Робін, Райан Тэдар |
Лэйбл |
Big Machine |
|
Храналогія Тэйлар Свіфт |
Red (2012) | 1989 (2014) | Reputation (2017) |
Сінглы з 1989 |
- «Shake It Off»
Выпушчаны: 18 жніўня 2014
- «Blank Space»
Выпушчаны: 10 лістапада 2014
- «Style»
Выпушчаны: 9 лютага 2015
- «Bad Blood»
Выпушчаны: 17 мая 2015
- «Wildest Dreams»
Выпушчаны: 30 жніўня 2015
- «Out of the Woods»
Выпушчаны: 31 снежня 2015
- «New Romantics»
Выпушчаны: 23 лютага 2016
|
|
Закрыць