From Wikipedia, the free encyclopedia
БМВ 326 — аўтамабіль нямецкай кампані BMW, які выпускалі ў 1936—1941 гадах і нядоўга да 1946 года. З яго кампанія пачала выпуск машын вышэйшага сярэдняга класа адначасова з выпускам новай мадэлі сярэдняга класа BMW 327. Мадэль выпускалі з кузавамі 4-дзверны седан[4], 2 і 4-дзверны кабрыялет. Элементы яго хадавой часткі і кузава выкарыстоўвалі ў мадэлях BMW 320, BMW 321, BMW 327, BMW 335. Мадэль 321 была 2-дзвернай аналагічнай мадыфікацыяй з маторам у 45 к. с., а 335 можна лічыць яе павялічанай мадыфікацыяй з маторам у 90 к. с.
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 1936—1941 15 936 экз.[1] да 1946 16 экз.[2] |
Зборка: | Германія |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (4‑месн.) 4‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) |
Даўжыня: | 4600 мм |
Шырыня: | 1600 мм |
Вышыня: | 1540 мм |
Колавая база: | 2870 мм |
Маса: | 1100 кг |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
Кампанія BMW займалася выпускам малалітражных машын і толькі ў 1932 годзе выпусціла першую мадэль сярэдняга класа. Праз тры гады было вырашана пачаць выпуск машын вышэйшага сярэдняга класа.
Распрацоўку мадэлі 326 пачалі ў 1935 годзе, як 4-дзверны аўтамабіль сярэдняга класа з 6-цыліндравым маторам з двума карбюратарамі, запазычаным з мадэлі BMW 319 з павялічаным аб'ёмам і магутнасцю 50 к. с. Машына атрымала 4-ступеньчатую каробку перадач з сінхранізатарамі 3 і 4 перадач. Навінкай сталі гідраўлічныя дэмпферы восяў і тарсіённай падвескай задняй восі. Хуткасць дасягнула 115 км/г.
На берлінскім міжнародным аўтасалоне ў лютым 1936 года Адольф Гітлер адмыслова аглядаў экспазіцыю BMW 326 мадэлі[5].
Згодна з планамі кампаніі на 1940 год мадэль 326 павінна замяніць сучасная мадэль 332 з пантоннымі крыламі, мадыфікаваным 6-цыліндравым радным маторам аб'ёмам 2,0 літра. З-за пачатку вайны было выраблена ўсяго 3 прататыпы мадэлі 332, а выпуск 326 спынілі ў 1941 годзе. Да таго часу вырабілі 15 936 машын усіх мадыфікацый мадэлі BMW 326, прычым 2-дзверны кабрыялет каштаваў 6 650 марак.
Падчас вайны завод у Айзенахе быў на 60% разбураны. З рэшткаў даваеннай камплектацыі да канца 1945 года было сабрана 3 кабрыялеты і седаны мадэлі 326/2. У адрозненне ад даваенных машын яны атрымалі новыя нумары шасі і ў пазначэнні мадэлі дадалі «/2». З 15 верасня 1946 года завод быў уключаны ў акупацыйную арганізацыю «Автовело»[6], якая займалася арганізацыяй выпуску аўтамабіляў у зоне акупацыі СССР. На базе мадэлі 326 распрацавалі мадэль EMW 340 з некалькі змененай формай пярэдняй і задняй частак аўтамабіля (1948).
{{cite book}}
: Вонкавая спасылка ў |chapterurl=
(даведка); Невядомы параметр |chapterurl=
ігнараваны (прапануецца |chapter-url=
) (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.