From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW 329 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1936—1937 гадоў, які выпускаўся на базе мадэлі BMW 319 на заводзе ў Айзенахе. Мадэль запусцілі дзеля хуткага і эканамічна выгаднага пашырэння і дапаўнення мадэльнага шэрагу кампаніі BMW, дзе прапаноўвалі мадэлі серыі BMW 326.
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) |
Даўжыня: | 4000 мм |
Шырыня: | 1440 мм |
Вышыня: | 1550 мм |
Колавая база: | 2400 мм |
Маса: | 880 кг |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
BMW 329 атрымала ад мадэлі BMW 319 хадавую частку, трансмісію, 6-цыліндравы радны рухавік аб'ёмам 1911 см³ і магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Машыну выпускалі з кузавамі 2-месны і 4-месны кабрыялет, які атрымаў больш па памеры радыятара ад мадэлі BMW 326 і адпаведна каштавалі 4950 марак і 5800 марак[1].
Усяго была выраблена 1 011 4-месных, 42 2-месных машын і 126 шасі (усяго 1179 шасі). 2-месныя кузавы вырабляла спецыялізаваная фабрыка Драуз[2] з Хайльброна. 4-месную мадэль крытыкавалі за не занадта гарманічныя прапорцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.