BMW E24 — платформа BMW, на якой было пабудавана першае пакаленне 6-серыі. Аўтамабіль выпускаўся ў перыяд з 1976 па 1989 гады.

BMW E24
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19761989 выпушчана 86 216 шт[1]
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (5‑месн.)
4-ст. МКПП
5-ст. МКПП
3-ст. АКПП
4-ст.
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4755 мм
4923 мм (з амерыканскімі бамперамі)
Шырыня: 1725 мм
Вышыня: 1365 мм
1354 мм (М6)
Колавая база: 2626 мм
Маса: 1450 кг
1583 кг (L6)
1619 кг (М6)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Дызайнер: Поль Брак  (англ.)[2]

У 1989 годзе замест 6-серыі на канвеер была пастаўлена 8-серыя BMW E31. Новае пакаленне BMW 6-серыі E63 з’явілася ў 2004 годзе.

Гісторыя мадэлі

BMW E24 замяніла мадэлі CS і CSL, якія выпускаліся з 1965 года. Выпуск пачаўся ў сакавіку 1976 двума мадэлямі 630CS і 633CSi. У першыя гады вытворчасці кузаў выпускаўся на заводах Karmann, але пазней было наладжана вытворчасць на сваіх заводах. У ліпені 1978 з’явілася больш магутная версія 635CSi (у першы час недаступная ў Паўночнай Амерыцы і Японіі), якая мела ў стандартнай камплектацыі 5-ступеньчатую КПП і чорны спойлер на крышцы багажніка. У 1979 годзе карбюратарную версію 630CS замяніла 628CSi. На аўтамабіль усталёўваўся ўпрыскны рухавік аб'ёмам 2.8 л ад BMW 528i. У 1982Еўропе) і 1983ЗША) паступілі ў продаж абноўленыя версіі машыны. Змены закранулі інтэр’ер і знешняе аблічча. А версія 635CSi атрымала новы рухавік аб'ёмам 3430 см3 замест 3453 см3, а таксама з’явілася аўтаматычная каробка перадач. У 1984 годзе Еўропа ўбачыла версію M635CSi з рухавіком M88 ад BMW M1. Аўтамабіль абзавёўся аэрадынамічным абвесам і быў абуты ў нізкапрофільную гуму Michelin TRX на трохсастаўных 16" дысках BBS. Мадэлі 1988 года атрымалі бамперы, здольныя вытрымаць удар пры сутыкненні з хуткасцю да 8 км/г. 1989 год стаў апошнім для E24 і ў красавіку выпуск быў скончаны. Наўзамен яе на канвеер устала 8-серыя E31.

Паўночная Амерыка і Японія

У Паўночнай Амерыцы і Японіі дзейнічалі жорсткія нормы на выкід шкодных рэчываў. Таму ўсе аўтамабілі павінны аснашчацца каталітычнымі нейтралізатарамі. Для гэтых рынкаў выпускаліся наступныя мадэлі:

  • 630CSi (з 1977 па 1978)
  • 633CSi (з 1978 па 1984)
  • 635CSi (з 1985 па 1989)
  • M6 (з 1987 па 1989)

У ЗША 6-серыя з’явілася ў 1977 годзе. Яна была прадстаўлена мадэллю 630CSi. Гэта была тая ж 630CS, толькі замест карбюратарнага рухавіка ўсталёўваўся інжэктарны аб'ёмам 3 літра. Ён выдаваў 176 к. с. (131 кВт) і 251 Н·м круцільнага моманту. У сярэдзіне 1978 630CSi была заменена на 633CSi. Рухавік M30 аб'ёмам 3.2 літра выдаваў 180 к. с. У 1985 годзе адбылася чарговая змена матора. Аб'ём павялічыўся да 3.4 літра, а магутнасць да 182 к. с., але галоўным адрозненнем быў большы круцільны момант. Замест 264 Н·м на 3.2 л новы выдаваў 290 Н·м. Змянілася і пазначэнне мадэлі. Цяпер яна стала 635CSi. ЗША атрымалі сваю M-серыю E24 у 1987. Яна насіла імя M6, магутнасць рухавіка была зніжана да 256 к. с., гэта было зроблена з-за дзеючых нормаў на выкід шкодных рэчываў.

Мадэлі

Больш інфармацыі 628CSi, 630CS ...
BMW 628CSi 630CS 633CSi 635CSi 635CSi M635CSi
Гады вытворчасці: 1979 — 19871976 — 19791976 — 19821978 — 19811982 — 19891983 — 1989
Тып і размяшчэнне рухавіка: бензінавы, радны, 6-цыліндравы, спераду падоўжна
Дыяметр цыліндру і ход поршня: 86 мм x 80 мм89 мм x 80 мм89 мм x 86 мм93.4 мм x 84 мм92 мм x 86 мм93.4 мм x 84 мм
Аб'ём: 2788 см³2985 см³3210 см³3453 см³3430 см³3453 см³
Максімальная магутнасць: 181к.с./135кВт пры 5800 аб/хв182к.с./136кВт пры 5800 аб/хв194к.с./145кВт пры 5500 аб/хв215к.с./160кВт пры 5200 аб/хв215к.с./160кВт пры 5200 аб/хв282к.с./210кВт пры 6500 аб/хв
Максімальны круцільны момант: 235 Н.м пры 4200 аб/хв255 Н.м пры 3500 аб/хв284 Н.м пры 4300 аб/хв304 Н.м пры 4000 аб/хв304 Н.м пры 4000 аб/хв333 Н.м пры 4500 аб/хв
Ступень сціску: 9.3: 19.0 : 19.3 : 19.3 : 110.0 : 110.5 : 1
Сістэма сілкавання: інжэктар
Bosch L-Jetronic
карбюратар
Pierburg 4A1
інжэктар
Bosch L-Jetronic
інжэктар
Bosch Motronic
Аб'ём бака: 70 л
Сістэма газаразмеркавання: 12 клапанаў, SOHC24 клапана, DOHC
Тып ахалоджвання рухавіка: Вадзяное ахаладжэнне
КПП: 4-ступеньчатая механічная (з 1979 5-ступеньчатая)
ці 3-ступеньчатая аўтаматычная (з 1983 4-ступеньчатая)
прывад на заднія колы
5-ступеньчатая механічная
прывад на заднія колы
Бартавая электрасець: 12 Вольт
Тормазы: дыскавыя (Ø спераду 280 мм, ззаду 272 мм), з 1984 усталёўвалася ABS
Маса: 1450 кг1475 кг1495 кг1520 кг1470 кг1510 кг
Поўная маса: 1830 кг1830 кг1830 кг1860 кг1850 кг1850 кг
Каляіна пярэдняя/
задняя: 
1422 мм/1487 мм1422 мм/1487 мм1422 мм/1487 мм1430 мм/1460 мм1430 мм/1460 мм1430 мм/1460 мм
Памер шын: 195/70VR14205/70VR14220/55VR390
ці 240/45VR415
Максімальная хуткасць: 215 км/г210 км/г215 км/г222 км/г225 км/г255 км/г
Разгон да 100 км/г (мех./аўт.): 9.1 сек./10.9 сек.8.9 сек./11.2 сек.7.9 сек./10.4 сек.7.6 сек./9.1 сек.7.6 сек./10.5 сек.6.4 сек.
Расход паліва: 15.5л/100 км16.5л/100 км16.5л/100 км17.0л/100 км15.0л/100 км18.0л/100 км
Закрыць

Арт-кары

BMW 635CSi распісаны Эрнстам Фуксам у 1982 годзе стаў пятым арт-карам калекцыі BMW  (ням.)[3]. Праца атрымала назву «Вогненная ліса палюе на зайца». Упершыню ў калекцыі асновай для арт-кара стала серыйная мадэль.

Thumb
Art Car №6 — BMW 635CSi працы Роберта Раушэнберга

Шосты арт-кар з’явіўся праз чатыры гады — у 1986 годзе[3]. Ім таксама стаў BMW 635CSi. Аўтар — Роберт Раушэнберг. Ён выкарыстоўваў творы іншых мастакоў: апрацоўваў выявы з дапамогай фатаграфічных метадаў і спраецыраваў іх на машыну. Злева размешчаны «Партрэт маладога чалавека» Аньёла Бранзіна, справа — карціна «Вялікая адаліска» Жана Агюста Дамініка Энгра. На капот нанеслі фатаграфіі дрэў і балотнай травы, зробленыя самім аўтарам. Дызайн колавых каўпакоў Раушэнберг прыдумаў на аснове малюнкаў антычных талерак.

Зноскі

  1. Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945-1990, Band 4(ням.). Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.
  2. спасылкі:
    • Norbye, Jan P. (1984). "Exciting Elegance: The 6-Series and 7-Series". BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. p. 220. ISBN 0-517-42464-9. The main attraction was an all-new bodyshell with handsome, contemporary, very clean lines penned by the artistic Paul Bracq.
    • Status-Seeking Missiles: The BMW E24 6-Series Coupes. Ate Up With Motor. Aaron Severson (13 лютага 2010). — «The E24′s exterior was designed under the auspices of Paul Bracq, a former Daimler-Benz stylist who replaced Wilhelm Hofmeister as director of design in 1970. BMW also commissioned an alternative proposal from Giorgetto Giugiaro’s Italdesign, but the board eventually selected Bracq’s in-house proposal.»  Праверана 8 мая 2014.
    • Lewin, Tony. "Moving on up". The Complete Book of BMW: Every Model since 1950. St. Paul, MN US: Motorbooks International. p. 111. ISBN 0-7603-1951-0. Праверана 2014-05-14. Under the skin Paul Bracq's design, chosen over a rival proposal from Italy's fashionable Giorgio Giugiaro lay familiar BMW engineering elemsnts from the 5 Series updated to suit the new era.
  3. Покрась меня полностью Архівавана 3 лютага 2017. // motor.ru (руск.)

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.