From Wikipedia, the free encyclopedia
C# (вымаўляецца сі шарп) — шматпарадыгмавая мова праграмавання, якая ахоплівае строга тыпізаванае, імператыўнае, дэкларатыўнае, функцыйнае, працэдурнае, абагульненае, аб’ектна-арыентаванае і кампанентна-арыентаванае праграмаванне. Распрацавана фірмай Microsoft у межах ініцыятывы .NET, пазней зацверджана як стандарт Ecma (ECMA-334) і ISO (ISO/IEC 23270:2006). C# — адна з моў праграмавання, спраектаваных для Common Language Infrastructure. C# пабудавана на сінтаксісе і семантыцы C++, дазваляе праграмістам на мове C атрымаць перавагі платформы .NET і CLR (common language runtime).[5]
C# | |
---|---|
Клас мовы | шматпарадыгмавая: структураваная, імператыўная, аб’ектна-арыентаваная, функцыйная абагульненая |
З’явілася ў | 2000 |
Аўтар(ы) | Microsoft |
Пашырэнне файлаў | cs, csx |
Тыпізацыя даных | |
Асноўныя рэалізацыі | Visual C#, .NET Framework, Mono, DotGNU |
Зведала ўплыў | |
Паўплывала на | Kotlin, Monkey, Nemerle, Vala |
Ліцэнзія | CLR пад прыватнаўласніцкай, Mono кампілятар пад падвойнай GPLv3 і MIT/X11, бібліятэкі пад LGPLv2, DotGNU пад падвойнай GPL і LGPLv2 |
Сайт |
docs.microsoft.com/en-us… docs.microsoft.com/de-de… (ням.) docs.microsoft.com/ja-jp… (яп.) docs.microsoft.com/fr-fr… (фр.) docs.microsoft.com/it-it… (італ.) |
C# нацэлена быць простай, сучаснай, аб’ектна-арыентаванай мовай агульнага прызначэння.[6]
Каманду распрацоўшчыкаў узначальвае Андэрс Хейлсберг. Станам на лістапад 2022 года, самая апошняя стабільная версія мовы — C# 11.0, выпушчаная ў 2022 годзе ў складзе .NET 7.0.[7][8]
Стандарт ECMA пералічвае наступныя мэты распрацоўкі C#:[6]
Назва «C sharp» натхнёна музычнай натацыяй, дзе дыез (англ.: sharp) паказвае, што пазначаная нота павінна гучаць на паўтона вышэй.[9] Гэта падобна на назву мовы C++, дзе «++» азначае, што пераменная мусіць быць павялічана на 1. Знак «дыез» таксама нагадвае лігатуру з чатырох сімвалаў «+» (у рашотцы два на два), паглыбляючы меркаванне, што мова з’яўляецца прырашчэннем C++.
З-за тэхнічных абмежаванняў на адлюстраванне (стандартныя шрыфты, браўзеры і да т.п.) і дзякуючы таму факту, што знака «дыез» (♯) няма на стандартнай клавіятуры, быў выбраны сімвал рашоткі (#) для прадстаўлення знака «дыез» у назве мовы праграмавання.[10] Гэта пагадненне адлюстравана ў спецыфікацыях мовы C# ECMA-334.[6] Аднак, калі гэта дарэчна (напрыклад, у рэкламе ці ў мастацтве[11]), Майкрасофт ужывае музычны знак.
Суфікс быў ужыты для некалькіх моў платформы .NET, якія з’яўляюцца варыянтамі існых моў, уключна з J# (мова платформы .NET, створаная Майкрасофт як вытворная ад Java 1.1), A# (з Ады), і функцыйнай мовай F#.[12] Першапачатковая рэалізацыя Eiffel for .NET называлася Eiffel#,[13] цяпер назва не ўжываецца, паколькі мова Eiffel падтрымліваецца поўнасцю. Суфікс таксама быў ужыты ў назвах праграмных бібліятэк, такіх як Gtk# (абгортка для GTK+ і іншых бібліятэк GNOME), Cocoa#.
У час распрацоўкі платформы .NET Framework, былі напісаны бібліятэкі класаў з выкарыстаннем сістэмы кампіляцыі кіраванага коду пад назвай Simple Managed C (SMC).[14][15][16] У студзені 1999, Андэрс Хейлсберг сабраў каманду, каб стварыць новую мову, якая на той час звалася Cool, што расшыфроўваецца як «C-like Object Oriented Language».[17] У Майкрасофт разглядалі магчымасць захаваць назву «Cool» у якасці канчатковай назвы мовы, але вырашылі не рабіць гэтага з меркаванняў гандлёвых марак. Да таго часу, як праект .NET быў публічна абвешчаны ў ліпені 2000 на Professional Developers Conference, мова была перайменавана ў C#, а бібліятэкі класаў і рантайм ASP.NET былі партаваны на C#.
Галоўным канструктарам і вядучым архітэктарам C# у Майкрасофт з’яўляецца Андэрс Хейлсберг. Раней ён удзельнічаў у распрацоўцы Turbo Pascal, Embarcadero Delphi (да гэтага CodeGear Delphi, Inprise Delphi і Borland Delphi), і Visual J++. У інтэрв’ю і тэхнічных дакументах ён сцвярджае, што недахопы большасці шырокаўжываных моў праграмавання (г.зн. C++, Java, Delphi і Smalltalk) прывялі да стварэння Common Language Runtime (CLR), што, у сваю чаргу, вызначыла дызайн мовы C#.
Джэймс Гослінг, стваральнік мовы праграмавання Java, і Біл Джой, сузаснавальнік Sun Microsystems, пачынальніка Java, назвалі C# «імітацыяй» Java; Гослінг далей сказаў, што «[C#] свайго роду Java з выдаленай надзейнасцю, прадукцыйнасцю і бяспекай.»[18][19] Клаус Крэфт і Анжэліка Лангер (аўтары кнігі C++ streams) заявілі ў сваім блогу, што «Java і C# амаль ідэнтычныя мовы праграмавання. Нуднае паўтарэнне, якому бракуе інавацый»[20], «Наўрад ці нехта будзе сцвярджаць, што Java ці C# — рэвалюцыйныя мовы праграмавання, якія змянілі спосаб, якім мы пішам праграмы» і «C# пазычыў шмат у Java — і наадварот. Цяпер, калі C# падтрымлівае абгорткі (англ.: boxing) і разгорткі (англ.: unboxing), мы будзем мець вельмі падобную функцыю ў Java»[21]. У ліпені 2000 года Андэрс Хейлсберг сказаў, што C# «не клон Java» і «нашмат бліжэй да C++» у сваім дызайне[22].
Ад выдання C# 2.0 у лістападзе 2005, мовы C# і Java развіваліся па больш разбежных траекторыях, становячыся менш падобнымі. Адно з першых галоўных разыходжанняў з’явілася з даданнем джэнерыкаў (англ.: generics) у абедзве мовы, з абсалютна рознымі рэалізацыямі. C# выкарыстоўвае матэрыялізацыю (англ.: reification), каб прадставіць «першакласныя» аб’екты джэнерыкаў, якія можна ўжываць як любы іншы клас, з генерацыяй кода падчас загрузкі класа.[23] Насупраць, джэнерыкі ў Java — па-сутнасці асаблівасць сінтаксісу мовы, яны не ўплываюць на генераваны байт-код, таму што кампілятар выконвае сціранне тыпу (англ.: type erasure) на інфармацыі аб тыпе джэнерыка пасля таго, як упэўніўся ў яе правільнасці.[24]
Далей C# дадала некалькі асноўных магчымасцяў, каб дастасаваць праграмаванне ў функцыянальным стылі, што прывяло да выпуску пашырэння LINQ у C# 3.0, з падтрымкаю лямбда-выразаў (англ.: lambda expression), метадаў пашырэння (англ.: extension method), і ананімных тыпаў.[25] Гэтыя магчымасці дазваляюць праграмістам на C# выкарыстоўваць тэхнікі функцыянальнага праграмавання, такія як замкненні (англ.: closures), калі іх прымяненне мэтазгодна. Пашырэнні LINQ і функцыянальны імпарт дапамагаюць распрацоўшчыкам паменшыць колькасць «шаблоннага» коду, які ўключаны ў такія агульныя задачы, як запыт да базы звестак, разбор xml-файла, ці пошук у структуры дадзеных, пераносячы акцэнт на дзейную логіку праграмы, што дапамагае палепшыць чытэльнасць і суправаджальнасць.[26]
C# мела талісман, званы Эндзі (у гонар Андэрса Хейлсберга). Не ўжываецца з 29 студзеня 2004 г.[27]
C# была першапачаткова пададзена на разгляд падкамітэту ISO JTC 1/SC 22[28] як ISO/IEC 23270:2003,[29] які цяпер зняты. Пазней ухвалена ў рамках ISO/IEC 23270:2006.[30]
Цягам свайго развіцця, мова C# прайшла праз некалькі версій:
Версія | CLR[31] | Спецыфікацыі мовы | Дата | .NET Framework | Visual Studio | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ECMA | ISO/IEC | Microsoft | |||||
C# 1.0 | 1.0 | Снежань 2002 | Красавік 2003 | Студзень 2002 | Студзень 2002 | .NET Framework 1.0 | Visual Studio .NET 2002 |
C# 1.2 | 1.1 | Кастрычнік 2003 | Красавік 2003 | .NET Framework 1.1 | Visual Studio .NET 2003 | ||
C# 2.0 | 2.0 | Чэрвень 2006 | Верасень 2006 | Верасень 2005[A] | Лістапад 2005 | .NET Framework 2.0 | Visual Studio 2005 |
C# 3.0 | 2.0 2.0 SP1 |
— [B] | — [B] | Жнівень 2007 | Лістапад 2007 |
.NET Framework 2.0 (За выняткам пашырэнняў LINQ/Query)[32] |
Visual Studio 2008 Visual Studio 2010 |
C# 4.0 | 4.0[C] | — [B] | — [B] | Красавік 2010 | Красавік 2010 | .NET Framework 4 | Visual Studio 2010 |
C# 5.0 | 4.5[D] | — [B] | — [B] | Чэрвень 2013 | Жнівень 2012 | .NET Framework 4.5 | Visual Studio 2012 |
A Дакумент спецыфікацый Microsoft C# 2.0 утрымлівае толькі новыя магчымасці 2.0. Старэйшыя магчымасці гл. у спецыфікацыі 1.2 вышэй. |
B Няма спецыфкацый ECMA ці ISO/IEC для C# 3.0, 4.0 ці 5.0. |
C Не было версіі CLR 3.0. |
D У дакументацыі CLR апісваецца як 4.5, але Environment.Version паказвае 4.0.[33] |
C# 2.0 | C# 3.0 | C# 4.0 | C# 5.0 [34] | Будучыня | |
---|---|---|---|---|---|
Дададзены функцыі |
|
|
|
|
|
C# мае наступны сінтаксіс:
Паводле дызайну, C# — гэта мова праграмавання, якая найбольш проста адлюстроўвае ляжачую ў аснове агульную моўную інфраструктуру (англ.: Common Language Infrastructure, CLI).[35] Большасць яе ўбудаваных тыпаў адпавядае тыпам-значэнням, рэалізаваным фрэймворкам CLI. Аднак, спецыфікацыі мовы не гавораць пра патрабаванні да генерацыі коду кампілятарам, г.зн., не гаворыцца, што кампілятар C# мусіць мець на мэце Common Language Runtime, ці генераваць агульную прамежкавую мову (англ.: Common Intermediate Language, CIL), ці генерыраваць іншы спецыфічны фармат. Тэарэтычна, кампілятар C# можа генераваць машынны код, як традыцыйныя кампілятары C++ ці Фартрана.
Вось некаторыя заўважныя магчымасці C#, якія адрозніваюць яе ад C і C++ (і Java, дзе пазначана):
1=if (a = b)
(ужыванне прысвойвання =
замест роўнасці ==
).System.IntPtr
, але не можа разымяноўваць іх.try...catch
для апрацоўкі выключэнняў C# мае канструкцыю try...finally
, якая гарантуе выкананне коду ў блоку finally
незалежна ад таго, здарылася выключэнне ці не.C# мае ўніфікаваную сістэму тыпаў. Гэта сістэма мае назву «агульная сістэма тыпаў» (англ.: Common Type System, скарочана CTS).[37]
Уніфікаваная сістэма тыпаў падразумявае, што ўсе тыпы, уключаючы прымітывы, такія як цэлыя лікі, з’яўляюцца падкласамі класа System.Object
. Напрыклад, кожны тып наследуе метад ToString()
.
CTS раздзяляе тыпы даных на дзве катэгорыі:[37]
Асобнікі тыпу-значэння не маюць ні спасылачнай тоеснасці, ні спасылачнай семантыкі параўнання — параўнанне на роўнасць і няроўнасць для тыпаў-значэнняў параўноўвае фактычнае значэнне даных у асобніку, калі адпаведныя аператары параўнання не перагружаны. Тыпы-значэнні з’яўляюцца вытворнымі ад System.ValueType
, заўжды маюць прадвызначанае значэнне, і могуць быць заўжды створаны і скапіяваны. Сярод іншых абмежаванняў, накладзеных на тыпы-значэнні: яны не могуць быць вытворнымі адзін ад другога (але могуць рэалізоўваць інтэрфейсы), і не могуць мець яўны прадвызначаны канструктар (без параметраў). Прыкладамі тыпаў-значэнняў з’яўляюцца ўсе прымітыўныя тыпы, такія як int
(знакавы 32-бітавы цэлы лік), float
(32-бітавы лік з плыўной коскай IEEE), char
(16-бітавы асобнік Унікоду), і System.DateTime
(ідэнтыфікуе канкрэтны момант часу з дакладнасцю да нанасекундаў). Іншыя прыклады — enum
(пералічэнні) і struct
(вызначаныя карыстальнікам структуры).
Насупраць, да спасылачных тыпаў адносіцца паняцце спасылачнай тоеснасці — кожны асобнік спасылачнага тыпу па сваёй сутнасці адрозніваецца ад любога іншага, нават калі звесткі ў абодвух асобніках адны і тыя ж. Гэта адбіваецца на прадвызначаных параўнаннях на роўнасць і няроўнасць для спасылачных тыпаў, якія правяраюць хутчэй спасылачную, чым структурную роўнасць, калі адпаведныя аператары не перагружаны (як у выпадку з System.String
). Увогуле, не заўжды магчыма ні стварыць асобнік спасылачнага тыпу, ні скапіяваць наяўны асобнік, ці параўнаць значэнні двух наяўных асобнікаў, хаця пэўныя спасылачныя тыпы могуць прадстаўляць такія магчымасці, даючы агульнадаступны канструктар ці рэалізуючы адпаведны інтэрфейс (такі, як ICloneable
ці IComparable
). Прыкладамі спасылачнага тыпу з’яўляюцца object
(першасны базавы клас для ўсіх іншых класаў C#), System.String
(радок сімвалаў Унікоду), і System.Array
(базавы клас для ўсіх масіваў C#).
Абедзве катэгорыі можна пашыраць з дапамогаю тыпаў, вызначаных карыстальнікам.
Boxing — аперацыя па пераўтварэнні аб’екта тыпу-значэння ў велічыню адпаведнага спасылачнага тыпу.[37] У C# гэта робіцца няяўна.
Unboxing — аперацыя па пераўтварэнні велічыні спасылачнага тыпу, атрыманай папярэдняй аперацыяй boxing, у велічыню тыпу-значэння.[37] Unboxing у C# патрабуе яўнага прывядзення тыпаў (англ.: type cast). Аб’ект тыпу T, над якім была зроблена аперацыя boxing, можа быць прыведзены толькі да тыпу T (ці абнульвальнага T).[38]
Прыклад:
int foo1 = 42; // Value type.
object bar = foo1; // foo is boxed to bar.
int foo2 = (int)bar; // Unboxed back to value type.
Джэнерыкі былі дададзены ў мову C# у версіі 2.0. Джэнерыкі выкарыстоўваюць параметры тыпу, што дазваляе праектаваць класы альбо метады, якія не ўказваюць выкарыстаны тып да таго часу, пакуль не будзе створаны асобнік класа ці метаду. Галоўнай перавагай з’яўляецца тое, што можна ўжываць параметры тыпу для джэнерыкаў, каб ствараць класы і метады, якія можна выкарыстаць без выдаткаў на прывядзенне тыпаў у час выканання ці на аперацыі boxing, як паказана тут:[39]
// Declare the generic class.
public class GenericList<T>
{
void Add(T input) { }
}
class TestGenericList
{
private class ExampleClass { }
static void Main()
{
// Declare a list of type int.
GenericList<int> list1 = new GenericList<int>();
// Declare a list of type string.
GenericList<string> list2 = new GenericList<string>();
// Declare a list of type ExampleClass.
GenericList<ExampleClass> list3 = new GenericList<ExampleClass>();
}
}
У параўнанні з шаблонамі C++, джэнерыкі C# могуць даць палепшаную бяспеку, але ў той жа час у чымсьці абмежаваныя магчымасці.[40] Напрыклад, нельга выклікаць арыфметычныя аператары над тыпамі джэнерыкаў у C#.[41]
C# прадстаўляе «дырэктывы прэпрацэсара»[42] (хаця не мае «сапраўднага» прэпрацэсара), заснаваныя на прэпрацэсары мовы C, якія дазваляюць праграмісту вызначаць сімвалы, але не дазваляюць макрасы. Таксама прадстаўляюцца умоўныя аператары, такія як #if
, #endif
, і #else
. Дырэктывы кшталту #region
даюць падказку тэкставаму рэдактару па згортванні коду.
public class Foo
{
#region Constructors
public Foo() {}
public Foo(int firstParam) {}
#endregion
#region Procedures
public void IntBar(int firstParam) {}
public void StrBar(string firstParam) {}
public void BoolBar(bool firstParam) {}
#endregion
}
C# выкарыстоўвае двайны слэш (//
), каб паказаць, што рэшта радка — гэта каментарый. Такі стыль каментарыяў атрыманы ў спадчыну ад C++.
public class Foo
{
// a comment
public static void Bar(int firstParam) {} // also a comment
}
Шматрадковы каментарый можна пачаць слэшам і зорачкай (/*
) і закончыць зорачкай і слэшам (*/
). Гэта спадчына стандартнай мовы C.
public class Foo
{
/* A Multi-Line
comment */
public static void Bar(int firstParam) {}
}
Сістэма дакументацыі ў C# падобная на Javadoc у Java, але заснавана на XML. У цяперашні час кампілятар C# падтрымлівае два метады дакументавання.
Аднарадковыя дакументацыйныя каментарыі, такія як шырока распаўсюджаныя ў згенераваным Visual Studio кодзе, уяўляюць сабой радок, што пачынаецца з ///
.
public class Foo
{
/// <summary>A summary of the method.</summary>
/// <param name="firstParam">A description of the parameter.</param>
/// <remarks>Remarks about the method.</remarks>
public static void Bar(int firstParam) {}
}
Шматрадковыя дакументацыйныя каментарыі, хоць былі вызначаны ў спецыфікацыях мовы ў версіі 1.0, не падтрымліваліся да выпуску .NET 1.1.[43] Гэтыя каментарыі пачынаюцца з слэша і дзвюх зорачак (/**
) і заканчваюцца дзвюма зорачкамі і слэшам (*/
).[44]
public class Foo
{
/** <summary>A summary of the method.</summary>
* <param name="firstParam">A description of the parameter.</param>
* <remarks>Remarks about the method.</remarks> */
public static void Bar(int firstParam) {}
}
Заўвага: ёсць некаторыя строгія крытэрыі датычна прабелаў і XML-дакументацыі пры выкарыстанні тэхнікі слэш-зорачка-зорачка (/**
).
Гэты блок коду:
/**
* <summary>
* A summary of the method.</summary>*/
утварае XML-каментарый, які адрозніваецца ад выніку гэтага блока:[44]
/**
* <summary>
A summary of the method.</summary>*/
Сінтаксіс дакументацыйных каментарыяў і іх XML-разметка вызначаны ў ненарматыўным дадатку да стандарту C# ECMA. Гэты ж стандарт таксама вызначае правілы апрацоўкі такіх каментарыяў і іх пераўтварэнне ў звычайны XML-дакумент, з дакладнымі правіламі адлюстравання ідэнтыфікатараў CLI на звязаныя з імі элементы дакументацыі. Гэта дазваляе любому інтэграванаму асяроддзю распрацоўкі на C# ці іншаму інструменту знаходзіць дакументацыю для любога сімвала ў кодзе пэўным, цалкам вызначаным чынам.
Спецыфікацыі мовы C# апісваюць мінімальны набор тыпаў і бібліятэк класаў, на даступнасць якіх разлічвае кампілятар. На практыцы, C# найчасцей ужываецца з якой-небудзь рэалізацыяй Common Language Infrastructure (CLI), што стандартызавана як ECMA-335 Common Language Infrastructure (CLI).
Ніжэй прыведзена вельмі простая праграма на C#, версія класічнага прыкладу «Hello world»:
using System;
class Program
{
static void Main()
{
Console.WriteLine("Hello, world!");
}
}
Вынікам запуску праграмы будзе вывад на кансоль наступнага тэксту:
Hello, world!
Кожны радок праграмы мае прызначэнне:
using System;
Гэты радок гаворыць кампілятару ўжываць System
у якасці магчымага прэфікса для тыпаў, выкарыстаных у зыходным кодзе. У гэтым выпадку, калі кампілятар бачыць ужыванне тыпу Console
ніжэй у зыходным кодзе, ён спрабуе знайсці тып з назваю Console
, спярша ў бягучай зборцы, потым ва ўсіх зборках, на якія яна спасылаецца. Пры гэтым кампілятару не ўдаецца знайсці такі тып, таму што насамрэч назва тыпу System.Console
. Тады кампілятар спрабуе адшукаць тып з назваю System.Console
, ужыўшы прэфікс System
з сцверджання using
, і гэтым разам паспяхова. Сцверджанне using
дазваляе праграмісту вызначыць усе магчымыя прэфіксы, якія будуць выкарыстаны ў час кампіляцыі, замест выкарыстання поўнай назвы штораз.
class Program
Гэта вызначэнне класа. Усё, што ідзе далей паміж парай фігурных дужак, апісвае клас Program
.
static void Main()
Гэты радок аб’яўляе метад класа, з якога пачынаецца выкананне праграмы. Рантайм .NET выклікае метад Main
. (Заўвага: Main
можна таксама выклікаць з іншага месца праграмы, як любы іншы метад, напрыклад з іншага метаду класа Program
.) Ключавое слова static
робіць метад даступным без стварэння асобніка класа Program
. Уваходны пункт Main
кожнай кансольнай праграмы мусіць быць аб’яўлены як static
. Іначай, праграма будзе патрабаваць асобнік, а асобнік — праграму. Каб пазбегнуць гэтай невырашальнай цыклічнай залежнасці, кампілятар C# пры апрацоўцы кансольнай праграмы (кшталту апісанай вышэй) паведамляе пра памылку, калі няма метаду static Main
. Ключавое слова void
азначае, што метад Main
не вяртае ніякага значэння.
Console.WriteLine(«Hello, world!»);
Гэты радок піша вывад. Console
— гэта статычны клас у прасторы назваў System
. Ён прадстаўляе кансольным праграмам інтэрфейс да стандартных патокаў уводу, вываду і памылак. Праграма выклікае метад WriteLine
, які выводзіць на кансоль радок, пазначаны ў якасці параметра, "Hello world!"
.
Прыклад з графічным інтэрфейсам карыстальніка:
using System.Windows.Forms;
class Program
{
static void Main()
{
MessageBox.Show("Hello, world!");
}
}
Гэты прыклад падобны на папярэдні, з той розніцай, што генеруе дыялогавае вакно, якое ўтрымлівае паведамленне «Hello, world!», замест таго, каб пісаць яго ў кансоль.
У жніўні 2000 г. Microsoft Corporation, Hewlett-Packard і Intel Corporation выступілі сумеснымі спонсарамі падання спецыфікацый C#, гэтаксама Common Language Infrastructure (CLI), ва ўстанову стандартызацыі Ecma International. У снежні 2001 ECMA выпусціла ECMA-334 Спецыфікацыі мовы C#. C# стала стандартам ISO ў 2003 (ISO/IEC 23270:2003 — Information technology — Programming languages — C#). Раней ECMA прыняла эквівалентныя спецыфікацыі як 2-е выданне C# у снежні 2002.
У чэрвені 2005 ECMA зацвердзіла 3-е выданне спецыфікацый C# і абнавіла ECMA-334. Сярод дапаўненняў — частковыя класы, ананімныя метады, абнульвальныя тыпы і джэнерыкі (аналагічныя шаблонам у C++).
У ліпені 2005 ECMA прадставіла стандарты і адпаведныя тэхнічныя рэгламенты ў ISO/IEC JTC 1 праз т.зв. працэс Fast-Track апошняга. Гэты працэс звычайна займае 6-9 месяцаў.
Вызначэнне мовы C# і агульнай моўнай інфраструктуры (англ.: Common Language Infrastructure, CLI) стандартызаваны ISO і Ecma, што прадстаўляе рацыянальную і недыскрымінацыйную ліцэнзійную абарону ад патэнтных прэтэнзій. Аднак, Майкрасофт выкарыстоўвае C# і CLI у сваёй бібліятэцы базавых класаў (англ.: Base Class Library, BCL), што з’яўляецца падмуркам яе уласніцкага фрэймворку .NET і прадстаўляе разнастайныя нестандартныя класы (пашырэнні ўводу-вываду, графічны інтэрфейс, вэб-сэрвісы і г.д.). Некаторыя выпадкі, калі патэнты Майкрасофт тычацца стандартаў, выкарыстаных у фрэймворку .NET, задакументаваны Майкрасофт, а адпаведныя патэнты даступны альбо на ўмовах RAND, альбо праз абяцанне адкрытых спецыфікацый (англ.: Microsoft Open Specification Promise), што прадстаўляе патэнтныя правы грамадскасці,[45] але ёсць пэўныя асцярогі і спрэчкі наконт існавання дадатковых, нявызначаных аспектаў, запатэнтаваных Майкрасофт, якія могуць абмежаваць незалежныя рэалізацыі поўнага фрэймоворку.
Майкрасофт пагадзілася не падаваць у суд на распрацоўшчыкаў праграм з адкрытым зыходным кодам за парушэнне патэнтаў у некамерцыйных праектах у частцы фрэймворку, што пакрыта OSP.[46] Таксама, Майкрасофт пагадзілася не прымяняць патэнты, якія тычацца прадуктаў кампаніі Novell, супраць плацежаздольных кліентаў кампаніі,[47] за выключэннем спісу прадуктаў, якія не згадваюць яўна C#, .NET ці рэалізацыю .NET ад фірмы Novell (Mono Project).[48] Аднак, Novell сцвярджае, што Mono не парушае ніводнага патэнта Майкрасофт.[49] Таксама, Майкрасофт зрабіла канкрэтнае пагадненне не ўжываць патэнтныя правы, звязаныя з браўзерным плагінам Moonlight, які залежыць ад Mono, пры ўмове, што ён атрыманы ад Novell.[50]
Узорным кампілятарам мовы C# выступае Microsoft Visual C#, зыходны код якога адкрыты.[51]
Існуюць таксама іншыя кампілятары C#, часта поруч з рэалізацыяй агульнай моўнай інфраструктуры і бібліятэк класаў .NET:
Although C# has been strongly influenced by Java it has also been strongly influenced by C++ and is best viewed as a descendant of both C++ and Java.
{{cite document}}
: Невядомы параметр |access-date=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |url=
ігнараваны (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.