Microsoft Visual Studio
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.
Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).
Remove ads
Кампаненты
Visual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных:
- Visual Basic .NET, а да яго з’яўлення — Visual Basic
- Visual C++
- Visual C#
- Visual F# (уключаны пачынаючы з Visual Studio 2010)
Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць:
- Microsoft SQL Server або Microsoft SQL Server Express
У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты:
- Visual InterDev
- Visual J++
- Visual J#
- Visual FoxPro
- Visual Source Safe — файл-серверная сістэма кіравання версіямі
Версіі
Да выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў.
Дадаткі
Visual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў (англ.: Add-Ins) — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі.
Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў:
- ReSharper
- Visual Assist X
- AnkhSVN — свабодная рэалізацыя кліента Subversion у Visual Studio .NET 2002, 2003 (1-я версія) і 2005, 2008, 2010 (2-я версія).
Гл. таксама
- .NET Framework
- SharpDevelop — свабоднае асяроддзе распрацоўкі для C#, Visual Basic .NET і Boo.
- MonoDevelop
Зноскі
- The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
- The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads