From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэльта» (англ.: Delta) — сямейства амерыканскіх аднаразовых ракет-носьбітаў, якія эксплуатуюцца з 1960 года. Японія таксама выпускала ліцэнзійныя версіі ракеты (N-I, N-II і H-I) з 1975 па 1992 год. Агулам было запушчана больш за 300 ракет Delta з 95% паспяховасцю. Вытворчасць ракет серыі была спынена на карысць Vulcan Centaur, і па стане на жнівень 2023 года ў эксплуатацыі застаецца толькі Delta IV Heavy.
Delta | |
Ракеты ад Delta II да Delta IV | |
Агульныя звесткі | |
---|---|
Краіна | ЗША |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | Douglas Aircraft Company |
Вытворца | United Launch Alliance (Boeing) |
Асноўныя характарыстыкі | |
Колькасць ступеней | 2-3 |
Даўжыня | 30—72 м |
Дыяметр | 2,44—5 м |
Стартавая маса | 53—733 Т |
Гісторыя запускаў | |
Стан | Эксплуатуецца |
Першы запуск | 13 мая 1960 |
У арыгінальных ракетах Дэльта ў якасці першай ступені выкарыстоўвалася мадыфікаваная версія PGM-17 Thor (Тор), першай балістычнай ракеты, разгорнутай ВПС ЗША. Тор быў распрацаваны ў сярэдзіне 1950-х гадоў з мэтай патэнцыйнай атакі Масквы з баз у Вялікабрытаніі або іншых саюзных краінах, яго першы цалкам паспяховы запуск адбыўся ў верасні 1957 года. Неўзабаве пачаліся палёты спадарожнікаў і касмічных зондаў з выкарыстаннем першай ступені Тора з некалькімі рознымі верхнімі ступенямі. Чацвёрты варыянт верхняй ступені Тора называўся Тор "Дэльта", што адпавядае чацвёртай літары грэчаскага алфавіту. У рэшце рэшт усю ракету-носьбіт «Тор-Дэльта» сталі называць проста «Дэльта».[1][2]
NASA планавала Дэльту як «часовую ўніверсальную ракету», якая будзе выкарыстоўвацца для запускаў спадарожнікаў сувязі, метэаралагічных, навуковых, а таксама месячных зондаў у 1960—1961 гадах. Планавалася яе замяніць на больш дасканалую ракету, калі тая будзе распрацаваная. З гэтага моманту сямейства ракет-носьбітаў было падзелена на грамадзянскія варыянты, якія запускаліся з мыса Канаверал, і насілі імя Дэльта, і ваенныя варыянты, якія запускаліся з базы ВПС Вандэнберг (VAFB), і выкарыстоўвалі назву Тор. Канструкцыя Дэльты мела прыярытэтам надзейнасць над эфектыўнасцю, цягам распрацоўкі замяняючы ненадзейныя элементы выяўленыя па выніках запускаў Тора; у прыватнасці, схільную да праблем сістэму інерцыйнага навядзення замянілі наземнай радыёсістэмай навядзення, якая была ўсталяваная на другой ступені замест першай. NASA заключыла першы кантракт з Douglas Aircraft Company у красавіку 1959 года на 12 ракет наступнай канструкцыі:
Гэтыя ракеты маглі адправіць 290 кг на нізкую апорную арбіту з параметрамі 240 x 370 км або 45 кг на геапераходную арбіту. Адзінаццаць з дванаццаці першых палётаў Delta былі паспяховымі. Высокі поспех, дасягнуты Delta, кантрастуе з бясконцым парадам няўдач, якія пераследвалі запускі Thor на Заходнім узбярэжжы. Агульны кошт распрацоўкі і запуску праекта склаў 43 мільёны долараў ЗША, што было на 3 мільёны долараў больш бюджэта. Да 1962 года быў зроблены заказ на яшчэ 14 ракет.
Delta G была Delta E без трэцяй ступені.
Delta J выкарыстоўвала большы рухавік Thiokol Star 37D у якасці трэцяй ступені.
Delta N была варыянтам Delta M без трэццяй ступені.
З 1969 па 1978 год (уключна) Тор-Дэльта была самай часта запусканай ракетай НАСА з 84 спробамі запуску.[5] З 84 спроб запуску няўдалых або часткова няўдалых было сем, што адпавядае 91,6% поспеху.[6]
Delta была паспяховай ракетай-носьбітам, але яна таксама ўнесла значны ўклад у пашырэнне арбітальнага смецця, паколькі варыянты ракеты з 1970-х гадоў быў схільныя выбухаць на арбіце. Восем другіх ступеней Delta, запушчаных паміж 1973 і 1981 гадамі, былі ўдзельнікамі фрагментацыйных здарэнняў у 1973—1991 гадах. Даследаванні паказалі, што здарэнні былі выкліканы астаткамі паліва ў баках. Прырода паліва і цеплавое асяроддзе, у якім знаходзіліся закінутыя ракеты, рабілі выбухі непазбежнымі. Спальванне астаткаў паліва пачалі выконваць з 1981 году, і пасля гэтага не было выяўлена фрагментацыйных здарэнняў з ракетамі, што рабілі гэтую працэдуру. Тым часам Delta, запушчаная ў 1960-я, мела фрагментацыйнае здарэнне аж праз 50 гадоў пасля запуску.[7]
У 1972 годзе McDonnell Douglas увёў чатырохзначную сістэму нумарацыі, каб замяніць сістэму наймення літарамі. Новая сістэма лепей адлюстроўвала розныя змены і ўдасканаленні ракет Delta і з ёй знікала праблема хуткага сканчэння алфавіту. Лічбы вызначалі (1) тып бака і галоўнага рухавіка, (2) колькасць цвердапаліўных ракетных паскаральнікаў, (3) другую ступень (літары ў наступнай табліцы адносяцца да рухавіка) і (4) трэцюю ступень:[8]
Лічба | Першая лічба (Першая ступень/паскаральнікі) |
Другая лічба (Колькасць паскаральнікаў) |
Трэцяя лічба (Другая ступень) |
Чацвёртая лічба (Трэцяя ступень) |
Літара (Цяжкая канфігурацыя) |
---|---|---|---|---|---|
0 | Long Tank Thor Рухавік MB-3 Паскаральнікі Castor 2 |
0 | Delta F, з рухавікамі Aerojet AJ-10-118F | Няма | Н/Д |
1 | Extended Long Tank Thor Рухавік MB-3 Паскаральнікі Castor 2 |
Н/Д | Delta P будавалася Douglas з рухавікамі TRW TR-201 | Н/Д | |
2 | Extended Long Tank Thor Рухавік RS-27 Паскаральнікі Castor 2 |
2 | Delta K з рухавікамі AJ-10-118K | FW-4D (не лётала) | |
3 | Extended Long Tank Thor Рухавік РС-27 Паскаральнікі Castor 4 |
3 | Крыягенная верхняя ступень Delta III, рухавік RL-10B-2 | Star 37D | |
4 | Extended Long Tank Thor Рухавік MB-3 Паскаральнікі Castor 4A |
4 | Крыягенная верхняя ступень Delta IV дыяметрам 4 м, рухавік RL-10B-2 | Star 37E | |
5 | Extended Long Tank Thor Рухавік RS-27 Паскаральнікі Castor 4A |
Н/Д | Крыягенная верхняя ступень Delta IV дыяметрам 5 метраў, рухавік RL-10B-2 | Star 48B / PAM-D | |
6 | Extra-Extended Long Tank Thor Рухавік RS-27 Паскаральнікі Castor 4A |
6 | Н/Д | Star 37FM | |
7 | Extra-Extended Long Tank Thor Рухавік RS-27A Паскаральнікі GEM 40 |
Н/Д | Н/Д | Паскаральнікі GEM 46 | |
8 | Strengthened Extra-Extended Long Tank Thor Рухавік RS-27A Паскаральнікі GEM 46 |
Н/Д | |||
9 | Delta IV Common Booster Core Рухавік RS-68 |
9 | 2 дадатковыя паралельныя першыя ступені |
Delta 0100 была версіяй ракеты з самым першым варыянтам першай ступені, Long Tank Thor, версіі ракеты Thor з павялічанымі паліўнымі бакамі. Ліцэнзійная версія ступені Long Tank Thor з рухавіком MB-3 таксама выкарыстоўвалася для японскай ракеты-носьбіту N-I.
Delta 1000 спалучала першую ступень Extended Long Tank з абцякальнікам карыснай нагрузкі дыяметрам 2,4 м, да дзевяці Castor 2 і новай другой ступенню Delta P з рухавіком TRW ТР-201. Грузападымальнасць павялічана да 1835 кг для НАА або 635 кг для ГПА. Таксама ступень Extended Long Tank Thor выкарыстоўвалася ў японскіх ракетах-носьбітах N-II і H-I.
Delta 2000 мела новы галоўны рухавік Rocketdyne RS-27 на першай ступені Extended Long Tank.
Delta 3000 аб’яднала тую ж першую ступень, што і мадэлі 1000 і 2000, з мадэрнізаванымі цвердапаліўнымі паскаральнікамі Castor 4 і стала апошняй мадэллю Delta, дзе выкарыстоўвалася другая ступень Delta P з рухавіком TRW TR-201. Delta 3000 атрымала цвёрдапаліўны рухавік Star 48B, які пазней быў выкарыстаны ў якасці трэцяй ступені Delta II. Delta 3000 магла адпраўляць карысную нагрузку да 954 кг на геапераходную арбіту.[9]
Delta 4000 і 5000 былі распрацаваны пасля катастрофы шатла Challenger і складаліся з камбінацыі кампанентаў мадэляў 3000 і Delta-II. Першая ступень мела рухавік MB-3 і Extended Long Tank ад мадэлі 3000 і ўсталяваныя мадэрнізаваныя паскаральнікі Castor 4A. Таксама была распрацавана новая другая ступень Delta K.
Delta 5000 мела мадэрнізаваныя рухавікі Castor 4A на першай ступені Extended Long Tank з новым галоўным рухавіком RS-27.
Delta II была распрацавана пасля катастрофы шатла Challenger у 1986 годзе і складалася з мадэлей Delta 6000 і 7000, з двума варыянтамі (Lite і Heavy) апошняй.
Delta 6000 атрымала першую ступень Extra Extended Long Tank, якая была на 3 метры даўжэйшай за мінулую мадэль, і паскаральнікі Castor 4A. Шэсць паскаральнікаў уключаліся пры ўзлёце і тры пазней у паветры.
Delta 7000 атрымала рухавік RS-27A, які быў мадыфікаваны для падвышэння эфектыўнасці на вялікіх вышынях, а таксама больш лёгкія і магутныя цвердапаліўныя паскаральнікі GEM-40.
Delta III 8000 была сумеснай распрацоўкай McDonnell Douglas і Boeing, каб ісці ў нагу з ростам масы спадарожнікаў:
З трох палётаў Delta III першыя два былі няўдалымі, а трэці нёс толькі інэртны груз.[10]
У рамках праграмы ВПС Evolved Expendable Launch Vehicle (EELV), McDonnell Douglas / Boeing прапанавалі Delta IV. Многія кампаненты і тэхналогіі былі ўзяты з існуючых ракет.
Першая ступень Delta IV называецца Common Booster Core (CBC). Delta IV Heavy прымацоўвае два дадатковыя CBC з бакоў першай ступені ў якасці паскаральнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.