From Wikipedia, the free encyclopedia
Deutsche Telekom AG (бел.: Дойчэ Тэлеком, NYSE: DT, LSE: DEU ) — германская тэлекамунікацыйная кампанія, найбуйнейшая ў Еўропе і трэцяя па велічыні ў свеце. Штаб-кватэра — у Боне.
Да 1 студзеня 1995 года канцэрн Deutsche Telekom ператвораны ў акцыянернае таварыства. У лістападзе 1996 года яго акцыі сталі катыравацца на біржы.
У сакавіку 2011 года кампанія падала заяўку на продаж амерыканскага падраздзялення T-Mobile USA амерыканскай тэлекамунікацыйнай кампаніі AT&T за $39 млрд, у выпадку паспяховага пагаднення DT атрымае таксама 8 % акцый пакупніка, а таксама адно месца ў савеце дырэктараў амерыканскага аператара[4][5][6][7].
У верасні 2022 года Deutsche Telekom пашыраў сваю дзейнасць у галіне тэхналогіі блокчэйн. Яе даччыная кампанія T-Systems MMS дае сетцы Ethereum інфраструктуру валідацыі вузлоў сеткі[8].
15 % акцый кампаніі належаць ураду Германіі, 17 % — дзяржаўнаму банку развіцця KfW, 68 % — у свабодным абароце. Капіталізацыя на NYSE на 9 жніўня 2007 года — $79 млрд[9].
Старшыня савета дырэктараў і галоўны кіраўнік — Рэнэ Оберман (René Obermann).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.