Нью-Ёркская фондавая біржа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Ёркская фондавая біржа
Remove ads

Нью-Ёркская фондавая біржа (англ.: New York Stock Exchange, NYSE) — галоўная фондавая біржа ЗША, найбуйнейшая ў свеце. Сімвал фінансавай магутнасці ЗША і фінансавай індустрыі наогул. На біржы вызначаецца сусветна вядомы індэкс Доу-Джонса для акцый прамысловых кампаній (англ.: Dow Jones Industrial Average), а таксама індэксы NYSE Composite і NYSE ARCA Tech 100 Index.

Хуткія факты Нью-Ёркская фондавая біржа, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Біржа заснавана 17 мая 1792 года, калі 24 нью-ёркскіх брокера, якія работалі з фінансавымі інструментамі і складалі пагадненні, як і іх лонданскія калегі, у кавярнях (самая вядомая кавярня «Тонцін»), падпісалі «Пагадненне пад платанам» (Buttonwood Agreement) пра стварэнне Нью-Ёркскай фондавай біржы.

З 1975 года стала некамерцыйнай карпарацыяй, якая належыць сваім 1366 індывідуальным членам (гэты лік нязменны з 1953 года). Месцы членаў могуць прадавацца, кошт аднаго месца цяпер даходзіць да 3 мільёнаў долараў ЗША.

Напачатку сакавіка 2006 года NYSE завяршыла зліццё з электроннай біржай Archipelago Holdings і ўпершыню за сваю гісторыю прапанавала акцыі фундатарам, стаўшы, такім чынам, камерцыйнай арганізацыяй. Гандаль акцый NYSE Group вядзецца на самой біржы; капіталізацыя па стане на 5 снежня 2007 года склала $22,6 млрд.

Напачатку чэрвеня 2006 года было абвешчана пра будучае зліццё Нью-Ёркскай фондавай біржы з еўрапейскай фондавай біржай Euronext. Гэта зліццё адбылося 4 красавіка 2007 года [3]

Remove ads

Дзейнасць

Thumb
«Трэйдары на падлозе» ў Нью-Ёркскай фондавай біржы. Для кожнай з тысяч гандлюемых каштоўных папер ёсць свой асобны гандлёвы цэнтр, свая «яма».

На біржы здзяйсняюцца аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы больш за 3 тысяч (2008) кампаній. Агульная капіталізацыя кампаній, якія здзяйсняюць гандаль на NYSE, да канца 2006 г. склала $26,5 трлн.

Савет дырэктараў NYSE уключае старшыню, прэзідэнта, дзесяць членаў біржы і дзесяць прадстаўнікоў дзелавых колаў.

Будынак біржы размешчана на знакамітай вуліцы Уол-стрыт па адрасе Wall Street, 11.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Stock ExchangesБібліятэка Кангрэса. Праверана 25 красавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
  2. The History of NYSE Праверана 25 красавіка 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads