Зорка ў сузор'і Лебядзя From Wikipedia, the free encyclopedia
KIC 8462852 (Зорка Табі, радзей Зорка Баяджан[2]) — зорка ў сузор'і Лебедзя[3]. Знаходзіцца на адлегласці 1488 светлавых гадоў ад Сонца. Зорка пакуль не мае афіцыйнай назвы, нефармальна яе называюць паводле імя першага аўтара артыкула, дзе яна была апісана, Табеты Баяджан .
Зорка | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Кеплер |
Дата адкрыцця | 2011 |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Прамое ўзыходжанне | 20гадз 06мін 15.457с |
Схіленне | +44° 27′ 24.457″ |
Сузор’е | Лебедзь |
Астраметрыя | |
Уласны рух (μ) |
RA: -9.9 mas у год Dec: -10.5 mas у год |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 1,43 M☉ |
Радыус | 1,58 R☉ |
Тэмпература | 6750 ± 120 K |
Свяцільнасць | 4,7 L☉ |
Крыніцы: [1] |
У верасні 2015 года некалькі астраномаў апублікавалі вынікі даследаванняў змен свяцільнасці зоркі[1], якія прыцягнулі ўвагу сусветных СМІ. Рэгістрацыя такіх змен праводзілася касмічнай абсерваторыяй Кеплер у рамках праграмы па пошуку экзапланет. Звычайна, з-за праходжання планет перад зоркай, яе святло нязначна цьмянее на кароткі час, што паўтараецца праз рэгулярныя інтэрвалы. Але зорка KIC 8462852 з'яўляецца выключэннем: яе свяцільнасць падала на велічыню да 22 працэнтаў, прычым такія падзенні назіраліся на працягу розных адрэзкаў часу (ад 5 да 80 дзён), што прывяло да з'яўлення вялікай колькасці гіпотэз. Незвычайны характар крывых бляску гэтай зоркі быў заўважаны валанцёрамі Planet Hunters - краўдсорсінгавага праекта па пошуку экзапланет у дадзеных тэлескопа Кеплер, асобныя з якіх сталі сааўтарамі выніковага артыкула.
Побач с зоркай на адлегласці бачна яшчэ адна зорка. Незразумела, ці гэта аптычна-падвойная зорка альбо сапраўдная падвойная зорка. Патэнцыйны кампаньён з'яўляецца, калі знаходзіцца на той жа адлегласці, маламасіўнай зоркай ~0,4 М ○ спектральнага класа M2V на адлегласці 885 а. е.[1]
Першапачаткова меркавалася, што анамаліі тлумачацца праблемамі з тэлескопам ці скажэннем падчас перадачы інфармацыі, але ў ходзе даследаванняў гэтая версія была абвергнута. Спектральны аналіз і тып, да якога адносіцца зорка, таксама выключаюць змену свяцільнасці з-за ўнутраных працэсаў, якія ў ёй адбываюцца.
KIC 8462852 не з'яўляецца адзінай зоркай, якая мае перыядычныя спады яркасці. Але ўсе астатнія падобныя зоркі (англ.: dippers)[4] з'яўляюцца маладымі зорнымі аб'ектамі і маюць іншы патэрн спадаў яркасці[5]. Мяркуецца, што падобныя аб'екты могуць мець калязорны дыск, і для асобных аб'ектаў (напрыклад, для EPIC 204278916 ) ён сапраўды выяўлены[5]. Найбольш верагоднай з'яўляецца гіпотэза, згодна з якой вакол зоркі абарочваецца рой невялікіх нябесных цел, сутыкненні ў якім здольныя генерыраваць воблакі пылу, якія закрываюць святло зоркі, што характэрна для маладых зорак, калі іхняя планетная сістэма знаходзіцца на стадыі фармавання. Але KIC 8462852 не з'яўляецца маладой зоркай, таму рой можа складацца з камет[6] і астэроідаў, мноства якіх магло апынуцца на блізкай арбіце пасля гравітацыйнага адхілення, падчас праходжання іншай зоркі (але не той, якая бачна як патэнцыйны партнёр). Але і такое малаверагодна, паколькі прамых доказаў гэтаму няма, а праходжанне зоркі павінна было адбыцца ўсяго некалькі тысячагоддзяў таму (нязначны тэрмін па касмічных мерках)[7].
У сувязі з гэтым Табета Баяджан (Tabetha Boyajian), вядучы аўтар даследавання, разглядае яшчэ адзін сцэнар: мігценне KIC 8462852 можа ўказваць на спробу будаўніцтва сферы Дайсана - набора гіганцкіх аб'ектаў (напрыклад, калектараў святла), якія высокаразвітая цывілізацыя пабудавала для акумулявання энэргіі сваёй зоркі, што адразу ўзбударажыла грамадскую думку.
Аб тым, што штучныя аб'екты высокаразвітай іншапланетнай цывілізацыі могуць быць адным з тлумачэнняў гэтых выяўленых анамалій, заявіў таксама дырэктар Даследчага цэнтра па пошуку пазаземных цывілізацый пры Каліфарнійскім універсітэце Эндру Сіміён: «Магчыма, мы маем справу з надзвычай развітай цывілізацыяй, якая пабудавала вялікую сетку накапляльнікаў, каб акумуляваць вялікія запасы энэргіі, атрымоўваемыя ад зоркі. Магчыма, крывая бляску сваёй нерэгулярнасцю гаворыць аб тым, што вакол зоркі абарочваюцца штучна створаныя аб'екты. У далейшым мы плануем з дапамогай буйных аптычных і радыётэлескопаў, якія знаходзяцца на Зямлі, паспрабаваць убачыць іншыя тыпы электрамагнітнага выпраменьвання, што сыходзіць ад гэтай сістэмы. Яго існаванне будзе паказваць на магчымае існаванне тэхналагічна развітай цывілізацыі ў гэтай сістэме»[7][8]
«Іншапланецяне заўсёды павінны быць самай апошняй гіпотэзай, якую трэба разглядаць, але гэта выглядае як тое, што вы чакаеце ад іншапланетнай цывілізацыі», - заявіў Джэйсан Райт (Jason Wright) з Універсітэта штата Пенсільванія[9][10].
«Нягледзячы на высокую верагоднасць прыродных прычын незвычайных паводзін гэтай зоркі, разумна будзе ўсё праверыць», — заявіў у прэс-рэлізе супрацоўнік інстытута SETI Сэт Шостак[11].
Ёсць і іншыя гіпотэзы (каметны рой, воблака пылу ў міжзорнай прасторы, працэсы ўнутры зоркі, наяўнасць чорнай дзіркі-спадарожніка)[7].
19 верасня 2015 г. Інстытут SETI абвясціў аб пачатку назіранняў радыёвыпраменьвання ад пазаземнай цывілізацыі, якая, верагодна, знаходзіцца каля зоркі, з дапамогай радыётэлескопа Allen Telescope Array[10][12]. Пасля двухтыднёвых папярэдніх назіранняў Інстытут SETI абвясціў, што ў радыёсігнале зорнай сістэмы KIC 8462852 не выяўлены несумненныя адзнакі яго штучнага паходжання[13][14][15].
Цяпер зорку KIC8462852 назіраюць шматлікімі аптычнымі інструментамі, у чаканні чарговага шматдзённага зніжэння бляску, таксама плануецца назіранне зоркі падчас зніжэння яе бляску з дапамогай вялікіх тэлескопаў, аснашчаных спектрографамі, каб вызначыць, чым абумоўлена зніжэнне яе бляску: буйнымі цвёрдымі целамі ці пылам і газам[16]. Падчас наступных назіранняў ёсць магчымасць выкарыстоўвання наземных радыётэлескопаў Грын-Бэнк і Very large Array[17], а таксама з дапамогай касмічных тэлескопаў, якія плануецца стварыць у бліжэйшыя гады ў рамках праграмы па пошуку экзапланет, такіх як інфрачырвоны WFIRST, аптычныя TESS і PLATO.
Працягваецца таксама пільнае назіранне зоркі KIC 8462852 у аптычным дыяпазоне шмат якімі наземнымі абсерваторыямі ў чаканні чарговага шматдзённага зніжэння бляску, таксама плануюцца назіранні зоркі ў час зніжэння яе бляску з дапамогай вялікіх тэлескопаў, аснашчаных спектрографамі, каб вызначыць, чым абумоўлена зніжэнне яе бляску: буйнымі цвёрдымі целамі ці пылам і газам[16].
Астраном Брэдлі Шэфер пасля вывучэння гістарычных здымкаў гэтай вобласці неба, якія рабіліся з 1890 па 1989 гады, заўважыў, што за гэты час яркасць зоркі паменшылася на 20 %. Каб выключыць верагоднасць памылак, Шэфер асабіста накіраваўся ў Гарвард, каб вывучыць арыгіналы здымкаў. Згодна з меркаваннем Шэфера, каметная гіпотэза для тлумачэння назіраемых эфектаў ужо не падыходзіць. Паводле яго разлікаў, для такога зацямнення перад зоркай павінна было праляцець не менш за 648 000 камет, кожная дыяметрам ад 200 км, што з'яўляецца цалкам неверагодным[18].
Пазней з'явілася даследаванне, у якім вывучалася змена бляску зоркі на працягу амаль чатырох гадоў, зафіксаваная тэлескопам «Кеплер».
Хаця «Кеплер» прызначаўся для вымярэння невялікай змены яркасці на працягу невялікага часу, выкарыстоўваючы фатаграфіі, якія рабіў «Кеплер», магчыма вымераць змены ў яркасці на працягу вялікага адрэзка часу. Высветлілася, што яркасць KIC 8462852 пастаянна памяншалася. На працягу першых 1000 дзён яркасць стала памяншацца з хуткасцю каля 0,34 % у год, а на працягу наступных 200 дзён яркасць стала памяншацца з яшчэ большай хуткасцю і панізілася на 2 %. Усяго яркасць паменшылася на 3 % за 3,8 года. Для параўнання былі даследаваны яшчэ 193 бліжэйшыя зоркі і 355 зорак, падобных да KIC 8462852. Ніводная з гэтых зорак не змяніла сваёй яркасці так хутка за гэты час, і толькі 0,6 % мянялі сваю яркасць з хуткасцю, большай за 0,34 % у год[19].
24 красавіка 2017 года пачалося чарговае зніжэнне яркасці KIC 8462852 (першае з 2013 года). Назіранне за зоркай вялося дзясяткамі тэлескопаў. Пасля гэтага зорка пачала вяртацца да сваёй звычайнай яркасці. 19 і 20 мая 2017 года зніжэнне яркасці складала 3 %[20].
{{cite news}}
: |first=
не мае |last=
(даведка); Невядомы параметр |lasr=
ігнараваны (даведка)(недаступная спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.