Now and Then (песня The Beatles)
Песня Джона Ленана (1977-79), завершаная The Beatles (2023) / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Now and Then» (з англ. — «Цяпер і тады») — песня «The Beatles», створаная ў 2023 годзе пры дапамозе штучнага інтэлекту на аснове архіўнага запісу Джона Ленана.
Now and Then | |
---|---|
Выканаўца | Джон Ленан і The Beatles |
Дата выпуску | 2 лістапада 2023 |
Жанр | рок-музыка, psychedelic music[d][1][2][…] і софт-рок[d][1][2][…] |
Мова песні | англійская |
Працягласць | 296 с |
Лэйбл | Apple Records[d] |
Аўтар | Джон Ленан |
Кампазітар | |
Прадзюсар |
Першапачаткова песня была запісаная Джонам Ленанам у якасці сольнага фартэпіянна-вакальнага дэма ў канцы 1970-х гадоў. Пасля смерці Ленана[ru] яна разглядалася як магчымы трэці сінгл уз’яднання «The Beatles» для іх аўтабіяграфічнага дакументальнага праекта «The Beatles Anthology[ru]» 1995 года, які ідзе за «Free as a Bird[ru]» і «Real Love[ru]», але была адкладзеная да 2022 года. Рэліз песні адбыўся 2 лістапада 2023 года.[3][4] У ім прадстаўлены новыя запісы Пола Макартні і Рынга Стара, гітарныя трэкі Джорджа Харысана з закінутых сесій 1995 года і голас Ленана, «выняты» з арыгінальнага дэма з дапамогай тэхналогіі дэміксавання, раней выкарыстанай рэжысёрам Пітэрам Джэксанам для дакументальнага фільма 2021 года «The Beatles: Get Back[ru]».[5]