Ours (песня Тэйлар Свіфт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ours» (бел. «Наша») — шосты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Першапачаткова песня выйшла у якасці прома-сінгла 8 лістапада 2011, а ўжо 22 лістапада была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine як паўнапраўны сінгл і стала даступная для лічбавай дыстрыбуцыі[1]. Нягледзячы на гэта, на кантры-радыё кампазіцыя трапіла толькі 5 снежня[2]. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 6-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Трэк атрымаў некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].
«Ours» | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Speak Now |
||||
Выпушчаны | 22 лістапада 2011 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2009 | |||
Жанр | кантры | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць | 3:58 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|