Requiem for my friend
альбом Збігнева Прайснера / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябру) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання[7][8]. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.
Рэквіем па маім сябру | |
---|---|
англ.: Requiem for my friend польск.: Requiem dla mojego przyjaciela | |
Студыйны альбом Збігнева Прайснера |
|
Дата выпуску | 1998 |
Запісаны | снежань 1997, люты 1998 |
Жанр | акадэмічная музыка |
Працягласць | 68:22[1] |
Мова песень | лацінская, грэчаская, польская |
Лэйбл | Erato Disques[en] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора, якую наведалі каля трох тысяч слухачоў[9].
Альбом быў выпушчаны лэйблам «Erato Disques» адначасова з канцэртнай прэм’ерай у кастрычніку 1998 года[7][10]. Адразу пасля рэлізу альбом атрымаў у Польшчы высокую папулярнасць і ўжо 14 кастрычніка атрымаў статус залатога[11], а 4 лістапада — плацінавага дыска[12]. Пазней, у 2011 годзе твор быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Poland»[13][14]. Агульная колькасць прададзеных копій твору перавысіла 180 тысяч[15].
Музычныя кампазіцыі з «Рэквіема па маім сябру» неаднаразова выкарыстоўваліся ў якасці саўндтрэка ў кіно. Сярод найбольш вядомых выкарыстанняў: «Дрэва жыцця» Тэрэнса Маліка, «Вялікая прыгажосць» Паала Сарэнціна, тэлесерыял «Карона».