Underdog
дэбютны студыйны альбом гурту «Brutto» / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Underdog» (з англ. — «няўдачнік; сабака, пераможаны ў бойцы»[заўв 1]) — дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» ў жанры панк-рок, выдадзены ў 2014 годзе на анлайн-мультылэйбле «Пяршак»[9]. У 2015 годзе на лэйбле «Soyuz music[ru]» адбылося перавыданне альбома з дадатковымі песнямі ў якасці бонусу[10].
Underdog | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Brutto | ||||
Дата выпуску | 12 верасня 2014[1] | |||
Запісаны | 2014 | |||
Жанр | панк-рок і альтэрнатыўны рок | |||
Працягласць | 37 хв. | |||
Прадзюсар | Brutto | |||
Краіна | ||||
Мова песень | англійская, беларуская, руская | |||
Лэйбл | Soyuz music[ru][2] | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Brutto | ||||
|
Альбом з’явіўся праз дванаццаць дзён з моманту афіцыйнага стварэння гурта[11] і складаецца з дванаццаці песень[12], у тым ліку дзве з іх на беларускай мове[13]. Восем песень прысвечаны тэме спорту і здаровага ладу жыцця. Адна з кампазіцый напісаная на верш Якуба Коласа «Наша возьме»[14], таксама ёсць два каверы: «I Get Wet» (амерыканскага выканаўцы Andrew W.K.[en]) і «The Chauffeur» (гурта «Duran Duran»)[15].
На песні «Brutto», «Underdog»[16], «Гири», «Мяч», «Наша возьме» з альбома былі зняты відэакліпы. У відэакліпе на песню «Brutto» зняліся сыны Сяргея Міхалка, а ў здымках відэакліпа на песню «Наша возьме» прынялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе «Літвіны»[17]. Беларускі тур пад назвай «Double Hot» у падтрымку ў тым ліку і дэбютнага альбома адбыўся ў 2017 годзе, завяршальны канцэрт тура адбыўся ў Мінску 8 сакавіка на пляцоўцы «Мінск-Арэна»[18].