Valonia ventricosa — від зялёных водарасцяў з сямейства Valoniaceae. Сустракаецца па ўсім свеце ў трапічных і субтрапічных абласцях. Гэта адзін з самых вялікіх аднаклетачных (цэнацытных) арганізмаў[2][3].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Як правіла, расце адзінкава і толькі зрэдку — у групах, якія з’яўляюцца ў прыліўных зонах трапічных і субтрапічных зон, такіх як Карыбскія астравы, на поўнач да Фларыды, на поўдзень да Бразіліі і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне[4]. Часта жыве ў каралавых адкладах[5]. Сустракаецца на глыбіні да 80 м.
Аднаклетачны шмат’ядравы арганізм, які па форме можа вар’іраваць ад сферычнага да авальнага, колер ад травяніста-зялёнага да цёмна-зялёнага. У вадзе можа здавацца срэбным, колеру марской хвалі(руск.)(бел. і нават чарнаватым. Інтэнсіўнасць колеру вызначаецца колькасцю хларапластаў у клетцы. Паверхня водарасці люстрана-бліскучая, як шкло. Талам складаецца з тонкапластовай трывалай шмат’ядравай клеткі, дыяметр якой вагаецца ад 1 да 4 см, але можа часам дасягаць 5,1 см. Бурбалка прымацавана да субстрату рызоідамі[3]. Дзеліцца сегрэгацыйным клеткавым дзяленнем, калі шмат’ядравая бацькоўская клетка спараджае даччыныя. Індывідуальныя рызоіды фармуюць новую бурбалку і адлучаюцца ад бацькоўскага арганізма.
Адной з цікавых фізіялагічных асаблівасцяў водарасці з’яўляецца адсутнасць у яе мембране водных капілярных пор. Вада праходзіць у клетку пры дапамозе звычайнай дыфузіі[6].
Bauer, Becky (2008-10). "Gazing Balls in the Sea". Архівавана з арыгінала 17 верасня 2010. Праверана 2010-08-27.{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка).Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2010.Праверана 22 верасня 2023.