Visio Tnugdali
From Wikipedia, the free encyclopedia
Visio Tnugdali або Візія Тнугдала — рэлігійны тэкст XII стагоддзя, які апавядае пра тагасветную візію (мрою) ірландскага рыцара Тнугдала, пазней называнага таксама Тундалам, Тандалам, усё ад арыгінальнага сярэднеірландскага Tnúdgal са значэннем «жаданне-доблесць» або «лютая доблесць». «Адзін з найпапулярнейшых пільна прадуманых тэкстаў у сярэднявечным жанры візіянерскай інфернальнай літаратуры», да XV стагоддзя перакладзены прынамсі сорак тры разы на пятнаццаць моў[1], у тым ліку на старабеларускую[2]. Твор быў найбольш папулярным у Германіі, вядома дзесяць перакладаў на нямецкую мову і чатыры на галандскую[3]. Па нядаўнім аднаўленні цікавасці навукоўцаў да Чыстца пасля прац Жака Ле Гофа, Стывена Грынблата і іншых, Візія прыцягнула павышаную акадэмічную ўвагу.
Visio Tnugdali | |
---|---|
Жанр | візія[d] |
Аўтар | Marcus[d] |
Мова арыгінала | сярэдневяковая лацінская[d] |
Персанажы | Tundalus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |