Старабеларуская мова
афіцыйная, літаратурная і размоўная мова Вялікага княства Літоўскага, Малдаўскага княства і ўсходнеславянскіх ваяводстваў Рэчы Паспаліт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старабеларуская мова (англ.: Ruthenian language, ням.: Ruthenische Sprache, фр.: ruthène) — усходнеславянская мова, якая была шырока распаўсюджана на славянскіх землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII ст., а захоўвалася ва ўжытку да пачатку XIX ст.[10] Магчыма, што ў XV—XVI стст. ужывалася і на некаторых землях Вялікага Княства Маскоўскага[11].
Хуткія факты Старабеларуская мова, Саманазва ...
Старабеларуская мова | |
---|---|
Саманазва | руский языкъ[1][2][3][4][5], русский языкъ[6][7][8], простая мова[9] |
Краіны | Вялікае Княства Літоўскае, Галічына (Польшча), Малдавія, Гетманшчына |
Афіцыйны статус | Вялікае Княства Літоўскае |
Вымерла |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца |
LINGUIST List | orv-olr |
Закрыць
Склалася на аснове ўзаемадзеяння тагачаснай царкоўнаславянскай літаратурнай мовы і народных усходнеславянскіх дыялектаў Вялікага Княства Літоўскага. Пачаткам яе адметнага існавання лічыцца XIV ст.