Škoda Holding

From Wikipedia, the free encyclopedia

Škoda Holding
Remove ads

Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Паравоз 556.0 вытворчасці Škoda

Заснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень.

У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.).

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі.

Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха.

Remove ads

Прадпрыемствы

Пад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку):

• ŠKODA POWER — вытворчасць абсталявання для энергетыкі, у тым ліку атамнай;
• ŠKODA TRANSPORTATION — рэйкавы транспарт, у тым ліку лакаматыўы, трамваі, цягнікі метро;
• ŠKODA ELECTRIC, ŠKODA OSTROV — тралейбусы і запчасткі да іх, іншы электрычны транспарт;
• ŠKODA MACHINE TOOL — станкабудаванне;
• ŠKODA TS — абсталяванне для харчовай прамысловасці, гідраўлічнае абсталяванне;
• ŠKODA JS — абсталяванне для ядзернай энергетыкі, нафтахіміі. Кампанія выпусціла з 1980 па 1992 года 21 камплектны рэактар ВВЭР-440 і 3 рэактары ВВЭР-1000, а таксама мноства іншага абсталявання для АЭС (парагенератары, турбагенератары і інш.). Гэта абсталяванне выкарыстоўвалася для будаўніцтва ў Еўропе АЭС з рэактарамі ВВЭР. Пасля спынення заказаў на абсталяванне прадпрыемства перажывала цяжкія часы, але ўтрымалася на плаву. У 2004 годзе яго набыла кампанія «Аб'яднаныя машынабудаўнічыя заводы»[9].
• ŠKODA GEAR — механічныя прылады, каробкі перадач і г.д.;
• ŠKODA AUTO — вытворчасць легкавых аўтамабіляў;
• ŠKODA TVC, ŠKODA VÝZKUM — дапаможныя і даследчыя вытворчасці.

Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы.

Remove ads

Лагатып

Сучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года.

Зноскі

1. Administrativní registr ekonomických subjektů

2. Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.

3. Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.

4. Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.

5. Omnipol Handels AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.

6. Р.Новорефтов. Российский дизайн «Атомного окна» в Европу. Аналитика — Актуальный вопрос. Energyland.info (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 1 лістапада 2010.
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads