Іозеф Менгеле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іозеф Менгеле
Remove ads

Іозеф Менгеле (ням.: Josef Mengele; 16 сакавіка 1911, Гюнцбург, Баварыя — 7 лютага 1979, Бертыёга, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — нямецкі доктар, які праводзіў вопыты на вязнях лагера Асвенцім у час Другой сусветнай вайны. Доктар Менгеле асабіста займаўся адборам вязняў, якія прыбывалі ў лагер. Пасля вайны ўцёк з Германіі ў Лацінскую Амерыку, баючыся пераследу. Спробы знайсці Менгеле, каб аддаць яго пад суд, не ўвянчаліся поспехам, хоць, па сцвярджэннях Рафі Эйтана і яшчэ аднаго з ветэранаў «Масада» Алекса Мелера, яны высачылі Менгеле ў Буэнас-Айрэсе падчас правядзення аперацыі па выкраданні Адольфа Эйхмана, але захопліваць яго адначасова з Эйхманам або адразу ж пасля захопу апошняга было занадта рызыкоўна. Памёр у Бразіліі.

Хуткія факты Ёзеф Менгеле, Род дзейнасці ...

Значную частку работы Менгеле складалі вопыты над вязнямі, уключаючы анатаміраванне жывых немаўлят; кастрацыя хлопчыкаў і мужчын без выкарыстання анестэтыкаў; падвяргаў жанчын ударам току высокага напружання, тэстуючы іх вынослівасць. Аднойчы ён нават стэрылізаваў групу польскіх манахінь пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання[7].

За 21 месяц сваёй работы ў Асвенціме здабыў рэпутацыю аднаго з самых небяспечных нацыстаў, атрымаў мянушку «Анёл Смерці». Асабіста сустракаў цягнікі з вязнямі, якія прыязджалі ў лагер, і сам вырашаў, каму з іх трэба будзе працаваць у лагеры, хто пойдзе на яго вопыты, а хто адразу ж адправіцца ў газавую камеру.

Асаблівую цікавасць у доктара Менгеле выклікалі блізняты. У 1943 годзе Менгеле выбіраў двайнят, якія прыбывалі ў лагер, і пасяляў іх у спецыяльных бараках. З 3 тысяч двайнят выжылі толькі 300. Часта тыя, што засталіся ў жывых пасля вопытаў доктара, рабілі сабе смерць. Менгеле таксама выяўляў цікавасць да фізіялагічных анамалій, у прыватнасці да карлікаў. Праводзіў эксперыменты над сям'ёй Овіц — яўрэйскімі музыкамі-ліліпутамі з Румыніі.

Remove ads

Зноскі

1. Josef Mengele // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Josef Mengele // Brockhaus Enzyklopädie

3. Josef Mengele // Oorlogsbronnen Праверана 22 лютага 2025.

4. Josef Mengele // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 5 чэрвеня 2025.

5. Black E. The Horrifying American Roots of Nazi EugenicsColumbian College of Arts and Sciences, 2003.

6. The 7 Most Notorious Nazis Who Escaped to South America // History — 2017.

7. Dr. Josef Mengele, ruthless Nazi concentration camp doctor — The Crime Library on truTV.com (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 1 мая 2012.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads