Іозеф Радэцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іозеф Радэцкі
Remove ads

Іага́н Іо́зеф Ве́нцэль (Антон Франц Карл) граф Радэ́цкі фон Ра́дэц (ням.: Johann Josef Wenzel Graf Radetzky von Radetz, чэшск.: Jan Josef Václav Radecký z Radče; 2 лістапада 1766, Тршэбніцы — 5 студзеня 1858, Мілан) — аўстрыйскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, з чэшскай дваранскай сям'і, фельдмаршал (1836); найбольш выбітны палкаводзец Аўстрыі свайго часу.

Хуткія факты Іаган Іозеф Венцэль (Антон Франц Карл) граф Радецкі фон Радэц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Маладым афіцэрам удзельнічаў у турэцкай вайне 1790 года, вылучыўся ў бітвах пры Марэнга і Гогенліндэне. Прызначаны ў 1813 членам ваеннага савета, дзейна працаваў над рэарганізацыяй аўстрыйскай арміі, асабліва клапоцячыся пра камандзіроўкі за мяжу маладых афіцэраў для завяршэння ваеннай адукацыі. У бітве пры Лейпцызе ён аказаў вялікую паслугу ў якасці начальніка штаба князя Шварцэнберга.

У мірныя гады Радэцкі камандаваў кавалерыйскай дывізіяй, потым быў камендантам Ольмюца. З 1831 камандаваў аўстрыйскай арміяй у Італіі і тут набыў шырокую вядомасць, з аднаго боку, як узорны арганізатар арміі і стратэг, з іншай — як жорсткі і халодны рэакцыянер.

У 1848 годзе ён спрабаваў сілай здушыць рэвалюцыю, але пасля 5-дзённага боя на вуліцах Мілана павінен быў (уначы 23 сакавіка) з 15-ці тысячнай арміяй адступіць у Верону; там ён умацаваўся і, скарыстаўшыся бяздзейнасцю ворага, напачатку мая перайшоў у наступ. Разбіўшы сардынцаў пры Санта-Лучыа 6 мая, ён адважным і майстэрскім флангавым рухам перайшоў Мінча ў Мантуі і атрымаў новую перамогу пры Куртатоне, але не дасягнуў сваёй мэты — вызваленні абложанай сардынцамі Песк'еры (здалася 31 мая).

Пасля двухмесяцовага перамір'я ён разбіў сардынцаў пры Кустоце і 6 жніўня заняў Мілан (завошта пасля атрымаў ордэн Святога Георгія I класа), а 9-га прадпісаў з непрыяцелем перамір'е. Па аднаўленні ваенных дзеянняў 10 сакавіка 1849 ён нанес сардынцам новую паразу пры Навары 23 сакавіка, якая і вырашыла вайну. Пасля падзення Венецыі Радэцкі на пасадзе генерал-губернатара Ламбарда-Венецыянскага каралеўства пасяліў пры дапамозе цвёрдых мер спакой у Італіі. Ён не дажыў да таго, каб убачыць непасрэдны вынік сваёй палітыкі — страту для Аўстрыі перш Ламбардыі, потым Венецыі. У 1858 годзе яму быў узведзены помнік у Празе, у 1892 — у Вене. У 1849 ганараваны звання рускага генерал-фельдмаршала.

Remove ads

Цікавы факт

• «Марш Радэцкага» (соч. 228) напісаў Іаган Штраус-бацька ў гонар Іозефа Радэцкага ў 1848 годзе. Пазней гэта музыка стала палкавым маршам 5-га гусарскага паліца Радэцкага. Гэты полк існуе і сёння (як танкавы), з тым жа палкавым маршам.

Зноскі

1. Radecký z Radče, Jan Josef Václav, hrabě, 1766-1858 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.

2. Dr. Constant v. Wurzbach Radetzky, Joseph Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 24. — S. 177.

3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads