Ёханес Сікар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёханес Сікар (эст.: Johannes Sikkar; 15 кастрычніка 1897 — 22 жніўня 1960, Стакгольм, Швецыя) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі ў выгнанні (студзень 1953 — студзень 1962), Міністр замежных спраў у выгнанні (1953—1960).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кыну. Удзельнічаў добраахвотнікам у Вызваленчай вайне Эстоніі 1918—1920 гадах, служыў афіцэрам на бронецягніку.
У 1936 годзе з адзнакай скончыў эканамічны факультэт Тартускага ўніверсітэта. З чэрвеня 1926 па снежань 1937 года абіраўся членам Рыйгікогу. У 1940—1944 гадах удзельнічаў у супраціве савецкай і нямецкай акупацыі. У верасні 1944 года збег у Швецыю.
У красавіку 1952 года быў прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра ўрада Эстоніі ў выгнанні і міністрам унутраных спраў.
Паколькі палітычная дзейнасць была забаронена для эстонскіх эмігрантаў у Швецыі, члены яго ўрада пераехалі ў Осла (Нарвегія).
Памёр у Стакгольме.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads