Ліфляндская губерня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліфляндская губерня — губерня Расійскай імперыі, сярэдняя з трох Прыбалтыйскіх губерняў, размяшчалася на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора. Створана ў 1721 годзе з Ліфляндыі як Рыжская губерня. З прыходам Савецкай улады ў 1918 годзе губерня была падзелена: паўночная частка ўвайшла ў склад Эстоніі, паўднёвая — у склад Латвіі.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Ліфляндская губерня падзялялася на 9 паветаў:
- Валкаўскі,
- Вендзенскі,
- Вераскі,
- Вольмарскі,
- Пернаўскі,
- Рыжскі,
- Фелінскі,
- Эзельскі,
- Юр’еўскі (Дзерпцкі).
Паветы падзяляліся на ўчасткі (станы), якімі кіравалі памочнікі кіраўніка павета.
Вядомыя асобы
- Вільгельм Георгіевіч Кнорын (1890—1938), савецкі грамадска-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927—1928).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліфляндская губерня
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
