Ёркшыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёркшыр[3] (англ.: Yorkshire, [ˈjɔrkʃər]) — гістарычнае графства на поўначы Англіі, найвялікшае ў Вялікабрытаніі[4]. Плошча — 11 903 км².
Мяжуе з іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгемшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Ланкашырам і Уэстмарлендам[5]. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.


Цяпер Ёркшыр не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай: у 1974 годзе была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворана ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр і Усходні райдынг Ёркшыра. Большая частка Ёркшыра ўваходзіць у склад рэгіёна Ёркшыр і Хамбер.
Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага горада Ёрк і англійскай адміністрацыйнай адзінкі шыр. Акрамя Ёрка, іншымі гарадамі з'яўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апан-Хал, Брэдфард і Уэйкфілд.
Эмблема Ёркшыра — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сцягу графства.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- 200 years of the Census in Yorkshire (англ.) (PDF). National Statistics (15 ліпеня 2008).
- G. Gibbons, Yorkshire: Britain's Largest County (London: Geographica Ltd., 1969).
- The historic counties of England (англ.). JLCarr.info (24 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2005. Праверана 24 кастрычніка 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads