Брэдфард

горад у Англіі, Вялікабрытанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Брэдфард
Remove ads

Бра́дфард, або Брэ́дфард[1] (англ.: Bradford [ˈbrædfəd]) — горад у Англіі, у графстве Заходні Ёркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца за 14 км на захад ад Лідса, з якім цесна звязаны.

Хуткія факты Брэдфард, Краіна ...

Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).

Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Пасля Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўняным тэкстылем. Пасля 1960-х гг. тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйнай прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены, і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражваюць будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).

Брэдфард — саборны горад. Сабор па памерах адносна сціплы і падобны да таго, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).

Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.

Thumb
Панарама Брэдфарда
Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне паводле арт. Брадфард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 3. — С. 615.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads