Іаяс (цар іўдзейскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаяс (цар іўдзейскі)
Remove ads

Іаяс (іўрыт: יְהֹואָשׁ — «Іегова дае спакой»; грэч. Ιωας; лац.: Joas) — восьмы цар паўднёвага Іўдзейскага царства, адзіны ацалелы сын іўдзейскага цара Ахозіі. Яго маці была Цыў’я з Вірсавіі. Традыцыйнымі гадамі яго панавання лічацца 835—796 да н.э.

Хуткія факты Іаяс, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Яшчэ немаўля, яго выратавала ад забойства Гафоліяй Іясавефа, дачка цара Іярама. На працягу шасці год хлопчык хаваўся ў Іерусалімскім храме, а на сёмы год у краіне адбылася арганізаваная святаром Іядаем рэвалюцыя, у выніку якой Гафолія была забіта, а сталец заняў непаўналетні цар.

Пакуль быў жывы першасвятар Іядай, Іаяс прытрымліваўся яго саветаў і падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Іаяс аднавіў Іерусалімскі храм, клапаціўся пра ахвяраванні на яго. Аднак пасля смерці Іядая цар звярнуўся да шанавання язычніцкіх багоў, што выклікала гнеў Бога. Сын Іядая — Захарыя рашуча выступіў супраць язычніцкіх ахвяраванняў, за тое цар загадаў забіць прарока. Прарок загінуў акурат у Храме, падчас ахвяравання. Наступствам гэтага стала нашэсце на Іўдзею сірыйцаў, якія спустошылі краіну. Толькі пасля выплаты вялікай кантрыбуцыі сірыйскі цар Азаіл адступіў ад Іерусаліма.

Гэтыя падзеі выклікалі эканамічны і палітычны заняпад у краіне. Супраць цара была складзена змова, ён быў забіты сваімі ўраднікамі і пахаваны «ў горадзе Давіда, але не са сваімі продкамі».

Remove ads

Зноскі

1. The Chronicler 1 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Β

2. А. Л. Иоас // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 718.

3. Никифор (Бажанов) Иоас // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IIМ.: 1892. — С. 95–96.

4. 21 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads