Іван Іванавіч Шувалаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Іванавіч Шувалаў
Remove ads

Іван Іванавіч Шувалаў (руск.: Иван Иванович Шувалов) (1 (12) лістапада 1727, Масква — 14 (25) лістапада 1797, Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант (1760), фаварыт імператрыцы Лізаветы Пятроўны, мецэнат, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.

Хуткія факты Іван Іванавіч Шувалаў, Q135475019? ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. Дзякуючы заступніцтву стрыечных братоў, Аляксандра і Пятра Шувалавых, удзельнікаў палацавага перавароту 1741, Іван Шувалаў апынуўся пры імператарскім двары. У 1742 г. пачаў прыдворную службу ў якасці пажа. У 1749 г. атрымаў званне камер-юнкера. Неўзабаве зрабіўся фаварытам імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

У 1750-х Шувалаў меў прыкметны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Расіі, садзейнічаў развіццю рускай навукі і мастацтва, аказваў заступніцтва вучоным, пісьменнікам і мастакам. У ліку іншага ён падтрымліваў шматлікія распачынанні М. В. Ламаносава. Пад яго заступніцтвам у 1755 г. быў заснаваны Маскоўскі ўніверсітэт (і ён стаў яго першым куратарам), а ў 1757 г. створана Акадэмія майстэрстваў (Шувалаў быў яе прэзідэнтам да 1763).

Пасля ўзыходжання Кацярыны II граф Шувалаў апынуўся ў няміласці. З 1763 па 1777 г. ён знаходзіўся за мяжой (афіцыйна — у водпуску «па хваробе»), выконваў шэраг дыпламатычных і іншых даручэнняў рускага ўрада. Адначасна займаўся збіраннем калекцыі твораў мастацтва. Пасля перадаў сваю калекцыю Акадэміі майстэрстваў і Эрмітажу.

Вярнуўшыся ў Расію, у палітычным жыцці актыўна не ўдзельнічаў.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1019738294 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.

2. ШУВАЛОВ Иван Иванович // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 3: Р—Я / под ред. А. М. ПанченкоСПб.: Наука, 2010. — С. 428–430. — ISBN 978-5-02-025203-5

3. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.

4. Шевырёв С. П. История императорского Московского университетаМ.: Университетская Типография, 1855. — С. 291.

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

6. Národní autority České republiky Праверана 17 снежня 2022.

Remove ads

Бібліяграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads