Іван Іосіфавіч Ляўко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Іосіфавіч Ляўко (18 лістапада 1920, в. Каралішчавічы, Менская губерня ?) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1979).

Хуткія факты Іван Іосіфавіч Ляўко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1953 годзе. Працаваў старшым інжынерам, начальнікам аддзела, намеснікам старшыні Дзяржбуда БССР, дырэктарам Мінскпраекта, першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 1981 года — намеснік старшыні Праўлення СА БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 г. Член КПСС з 1948 г. Пражываў у Мінску.

Дзейнасць

Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Мінска (1965, 1982), зрабіў значны ўнёсак у жыллёва-грамадзянскае будаўніцтва, укараненне індустрыяльных метадаў будаўніцтва, ва ўдасканаленне метадаў буйнапанэльнага домабудавання ў Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, дзвюма Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку праектаў і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads