Пярэжырская воласць
воласць у Ігуменскім павеце Мінскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэжырская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Пярэжыр.
Remove ads
Гісторыя

Пярэжырская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 8 сельскіх грамад (Забалоцкае, Заазерскае, Каралішчавіцкае, Лешніцкае, Пярэжырскае, Сінільскае, Сепінска-Ляскоўскае, Узлянскае), 25 населеных пунктаў (найбуйнешыя — сёлы Пярэжыр, Заазёры, Лешніца, Узляны, вёскі Сіняло, Сінча)[1].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Pereżyry; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads