Ігуменскі павет

павет Мінскай губерні, з 1921 у падпарадкаванні БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігуменскі павет
Remove ads

Ігуменскі павет (руск.: Игуменский уезд; з 18 верасня 1923 года Чэрвеньскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні ў 1793—1921 гадах, да 1924 года ў БССР. Адміністрацыйны цэнтр — Ігумен (у 1923 годзе перайменаваны ў Чэрвень).

Хуткія факты Ігуменскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рынкавая плошча ў Ігумене, 1917 год.

Ігуменскі павет у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Мінскага намесніцтва. У 1860-я гады павет падзелены на воласці. У 1863—1864 гадах тэрыторыя павета ахоплена паўстаннем.

Thumb
Жабрак з лірай. Вёска Капланцы, Ігуменскі павет Мінскай губерні. Пачатак XX стагоддзя.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У Ігумене была створана Беларуская рада[1]. Жыхары Ігумена, Смілавічаў, Хазянікаў, Пярэжырскай і Уздзенскай валасцей атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[1]. Жыхары Амяльнянскай, Дукорскай валасцей і Пухавічаў пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[1]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). За польскай акупацыяй беларускія арганізацыі павета былі аб’яднаныя ў Беларускі нацыянальны камітэт.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Заходняя частка павета на кароткі час была акупавана Польшчай у кастрычніку 1920 года. У 1921 Менская губерня была скасаваная і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. У сувязі з перайменаваннем Ігумена ў Чэрвень, 18 верасня 1923 года павет перайменаваны ў Чэрвеньскі павет.

17 ліпеня 1924 года павет скасаваны. Брадзецкая, Даўжанская, Якшыцкая воласці перададзены Бабруйскай акрузе, Пагосцкая і часткі Белічанскай, Брадзецкай, Хутарскай, Якшыцкай валасцей — Барысаўскай акрузе, астатняя тэрыторыя павета — Менскай акрузе[2].

Remove ads

Воласці

Thumb
Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.
Thumb
Валасны сход у Вомельне, 1905 год.Вячаслаў Костка.

У 1912 годзе ў павеце было 22 воласці[3]:

З 6 кастрычніка 1919 года да 10 жніўня 1920 года Брадзецкая і Пагосцкая воласці ў складзе Магілёўскага павета, Даўжанская — у складзе Быхаўскага павета.

Remove ads

Ураднікі павета

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • 1795 год — 54 195 чалавек, 27 630 мужчын і 26 565 жанчын (Ігуменская акруга, паводле матэрыялаў рэвізіі, або так званага падушнага перапісу)
  • 1858 год — 105 183 чалавек
  • 1897 год — 234 792 чалавек

Рэлігія

Больш інфармацыі Канфесія ...

Нацыянальны склад

Паводле перапісу 1897 года роднай мовай беларускую назвалі 82,55 % жыхароў павета, ці 91,9 % сялян, 67,7 % спадчынных дваран, 46,5 % духоўнікаў-хрысціян, 32,9 % мяшчан, 18,1 % замежных падданых, 2,2 % купцоў; яўрэйскую — 28905 чалавек, польскую — 6695 чалавек, рускую — 4113 чалавек, татарскую — 766 чалавек, нямецкую — 261 чалавек і г.д[4].

Паводле польскага перапісу ў снежні 1919 года у Ігуменскім павеце пражывала 221 758 чалавек, з якіх 65,7 % вызнавалі сябе беларусамі, 12,2 % — палякамі, 7,2 % — яўрэямі, 2,9 % — «тутэйшымі» 0,1 %. — літоўцы, 5,6 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (у асноўным рускія). У павеце налічвалася 1613 населеных пунктаў, з іх 6 мелі 1-5 тысяч жыхароў. Найбольш буйным з іх быў Ігумен з 4669 жыхарамі[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads