Іван Акімавіч Каўшараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Акімавіч Каўшараў (19111998) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941 год).

Хуткія факты Іван Акімавіч Каўшараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Іван Каўшараў нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Глыбоцкае (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці). У 1936 годзе ён скончыў заатэхнікум, пасля чаго працаваў загадчыкам жывёлагадоўчай фермы у саўгасе. У тым жа годзе Каўшараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Арміію. У 1937 годзе ён скончыў Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летназаў. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе, савецка-фінляндскай вайне. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да снежня 1941 года лейтэнант Іван Каўшараў быў штурманам  (руск.) эскадрыллі 225-га бліжнябамбардыровачнага авіяпалка 3-й рэзервнай авіягрупы 4-й асобнай арміі. Да таго часа ён здзейсніў 99 баявых вылетаў на бамбардыроўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворага, нанесшы яму вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 17 снежня 1941 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Іван Каўшараў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 648[1].

У 1944 годзе Каўшараў скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. Пасля заканчэння вайны ён працягнуў службу у Савецкай Арміі. У 1961 годзе у званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Кіеве. Памер 21 студзеня 1998 года[1].

Ганаровы грамадзянін Ціхвіна. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Чырвонга Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads