Гомельскі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гомельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1773-77 і 1852—1926 гадах. Утвораны 22 ліпеня 1773 г. ў складзе Рагачоўскай правінцыі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — Гомель. 22 сакавіка 1777 г. ў сувязі з пераносам цэнтра павета ў мястэчка Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 г. пасля пераносу цэнтра павета ў Гомель. Плошча складала 4719,4 квадратных вёрст, насельніцтва дасягала 224,7 тысяч чалавек (1897).
З 26 красавіка 1919 года ў складзе Гомельскай губерні. Скасаваны 8 снежня 1926 года, яго тэрыторыя ўключана ў Гомельскую акругу.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 224 723 чалавек, у тым ліку ў Гомелі — 36 775 чал.
Нацыянальны склад
Адміністрацыйны падзел
У 1917 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:
- Веткаўская,
- Вылеўская,
- Гомельская,
- Дзятлавіцкая,
- Кармянская,
- Маркавіцкая,
- Насовіцкая,
- Пакалюбіцкая,
- Палеская,
- Папоўская,
- Покацкая,
- Рудзянецкая,
- Рэчкаўская,
- Стараюркавіцкая,
- Стаўбунская,
- Целяшоўская,
- Чабатовіцкая,
- Чырванабудская;
- а таксама 3 гарады і 7 мястэчак.
У 1923 г. воласці былі ўзбуйнены, іх стала 8:
- Веткаўская,
- Гомельская,
- Добрушаская,
- Дзятлавіцкая,
- Насовіцкая,
- Свяцілавіцкая,
- Уваравіцкая,
- Чырванабудская.
Remove ads
Ураднікі павета
Вядомыя асобы
- Еўдакім Раманаў (1855—1922) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads